Старшыні Гомельскага абласнога

аддзялення ГА “СПБ”

Гаўрыловічу У.М.

Паважаны Уладзімір Мікалаевіч!

Прыміце словы вялікай удзячнасці за ўдала арганізаваны ўдзел у  XXYI Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы. На выставе гучала слова пісьменніка з розных куткоў Беларусі, гледачам былі прадстаўлены рознабаковыя праграмы з асаблівасцямі, характэрнымі для кожнага рэгіёна. 

Падзякуйце, калі ласка, ад імя Саюза пісьменнікаў Беларусі кожнага ўдзельніка вашай дэлегацыі. Перадайце шчырыя прывітанні ўсім пісьменнікам вашага аддзялення. Мы разам – вялікая сіла. Гэта пацвердзілі і замежныя пісьменнікі з 20 краін, якія  ўдзельнічалі ў “круглым стале” у СПБ падчас вялікага кніжнага форуму ў Мінску. 

Няхай дух выставы – пісьменніцкае сяброўства, павага да слова, значнасць і каштоўнасць кнігі – не толькі захаваецца, але і пашырыцца вашымі руплівымі намаганнямі на карысць духоўнасці грамадства.

Старшыня

Саюза пісьменнікаў Беларусі                                                          М. І. Чаргінец  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика