4 вочны этап XIII абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага Году малой радзімы, пройдзе ў Гарадскім цэнтры культуры ў 33-ую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 2019 года (па адрасе: г. Гомель, вул. Ірынінская, 16, ауд. 2.18, “Верхняя танцпляцоўка”).

     XІІI абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі”  пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

 4 вочны этап адбудзецца пры актыўным удзеле народнага аматарскага клуба “Арт-кафэ на Ірынінскай” і Гарадскога цэнтра культуры.

      Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

      Для чытання ўдзельнікі конкурсу самастойна выбіралі: а) мастацкія творы сучасных празаікаў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі; б) мастацкія творы празаікаў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, выхадцаў з Гомельскай вобласці.

            У конкурсе прымаюць удзел вучні агульнаадукацыйных школ, іншых устаноў адукацыі Гомельскай вобласці з 12 да 17 гадоў. З пачатку года па ініцыятыве пісьменніцкай арганізацыі прайшлі ўжо тры туры названага конкурсу чытальнікаў, у якім прынялі ўдзел звыш паўтары тысячы вучняў агульнаадукацыйных школ, гімназій, навучэнцаў прафтэахдукацыі рэгіёна. 

             Так, на трэці  завочны тур, які прайшоў у Гомелі 10 красавіка, аддзеламі адукацыі гаррайвыканкамаў і асобнымі ўстановамі адукацыі даслана 89 відэазапісаў. У адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе, усе відэазапісы былі ўважліва прагледжаны аўтарытэтнай камісіяй, у саставе якой працавалі пісьменнікі, журналісты, артысты тэатра і кіно. У выніку да 4 вочнага тура дапушчана 23 фіналісты  —  лепшыя чытальнікі з  розных раёнаў Гомельшчыны і г. Гомеля, якія будуць узнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі Гомельскага абласнога аддзялення СПБ.  

         Разам з тым, па выніках 4 вочнага тура  26 красавіка будуць вызначаны і лаўрэаты  конкурсу (1,2,3 месцы і Гран-пры), якія восенню 2019 года прымуць самы актыўны ўдзел ў XIV Міжнародным фестывалі-свяце “Славянскія літаратурныя дажынкі-2019” і ІІІ Форуме маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”.

              Парадак правядзення 4 вочнага тура:

              Рэгістрацыя ўдзельнікаў – 10.00 – 10.35.

             Афіцыйнае адкрыццё, узнагароджванне фіналістаў  – 10.35 – 10.55

             Конкурсная праграма – 11.00 – 13.00

             Кароткія творчыя прэзентацыі:13.00 – 13.30

             — народнага аматарскага клуба “Арт-кафэ на Ірынінскай”

             — альманаха “Літаратурная Гомельшчына”

             — часопіса “Метамарфозы”;

             — выступленні членаў журы, сустрэча з пісьменнікамі-землякамі, чые творы вучні выбралі для чытання, уручэнне кніг з аўтографамі – 13.30 – 14.00 

              — аб’яўленне лаўрэатаў, якія прымуць удзел у 5 завяршаючым туры конкурсу ў верасні 2019 года  падчас адкрыцця Міжнароднага фестывалю конкурсу “Славянскія літаратурныя дажынкі-2019” – 14.00

             — агульнае фатаграфанне ля помніка княгіні Ірыны Паскевіч — 14.10

             — агульнае фатаграфанне (пл. Паўстання) – 14.30

-абед для фіналістаў конкурсу (за кошт пісьменніцкай арганізацыі)- 14.35

            Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика