РАДЗІМЕ-МАЦІ, ПОДЗВІГУ МАЦЯРОК, РОДНАЙ ГОМЕЛЬШЧЫНЕ ПРЫСВЯЦІЎ ВЫСТУПЛЕННЕ ГАНАРОВЫ ЧЛЕН СПБ МІХАСЬ БОЛСУН
Старэйшына абласной пісьменніцкай арганізацыі паэт Міхась Болсун выступіў перад старшакласнікамі гомельскай гімназіі №10. Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна, шчыра ўлюбёны ў гэты маляўнічы куток бацькоўскай зямлі, прачытаў свае вершы пра радзіму, падзяліўся ўспамінамі як дзіця вайны. Міхаіл Міхайлавіч згадаў подзвіг мацярок, гераічных жанчын, якія і ў пасляваенны час чакалі мужоў з фронта, ўпрагаліся замест коней у…
