НАПЯРЭДАДНІ СВЯТА ЖАНЧЫН
Напярэдадні 8 Сакавіка ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Міхась Болсун сустрэўся са студэнтамі Беларускага гандлёва-эканамічнага універсітэта спажывецкай кааперацыі. Міхась Міхайлавіч, дзіця вайны, шчыра падзяліўся са студэнтамі першакурснікамі і другакурснікамі ўласна перажытым на роднай Чачэршчыне ў горычны час Вялікай Айчыннай, чытаў вершы, прысвечаныя працаўніцам маці-жанчынам, удовам-салдаткам. Паэт, ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна, адзначыў, што наша Беларусь…
