«ДУШЫ МАЁЙ ПРЫЗВАННЕ…»
Пад такой назвай прайшла літаратурная гасціная ў Васільеўскай сельскай бібліятэцы Добрушскага раёна. Па просьбе землякоў у госці завітала пісьменніца і журналістка Ганна Атрошчанка. І не з пустымі рукамі! А са сваімі новымі кніжкамі «Вярбіна» і «Родныя напевы», якія адразу выклікалі цікавасць у прысутных. Ганна Мікалаеўна крыху расказала пра сябе і сваю творчую дзейнасць. Адказала на…