ЗА ПЛЁННАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА НА НІВЕ ЛІТАРАТУРЫ І КУЛЬТУРЫ
Праўленне Саюза пісьменнікаў Украіны аб’явіла падзяку Гомельскаму абласному аддзяленню ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Пісьменнікі Гомельшчыны заўсёды падтрымлівалі цёплыя творчыя сувязі паміж літаратарамі і пісьменніцкімі арганізацыямі з Чарнігаўскай, Сумской, Кіеўскай і іншых абласцей Украіны, запрашалі адзін аднаго на літаратурныя творчыя сустрэчы і фестывалі, дзяліліся навінкамі літаратуры. Плённым было творчае супрацоўніцтва Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў…