ЗВАРОТ СТАРШЫНІ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ УЛАДЗІМІРА ГАЎРЫЛОВІЧА
Дарагія сябры! 12 лістапада мы адзначаем 100-годдзе слыннага беларускага драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Андрэй Макаёнак – гэта цэлая эпоха, пісьменнік вялікага грамадзянскага тэмпераменту, яго творчасць стала плённым здабыткам нацыянальнай беларускай літаратуры. П’есы літаратара атрымалі ўсеагульнае прызнанне і знайшлі сцэнічнае ўвасабленне як у Беларусі, так і за межамі нашай рэспублікі. Наватарскі характар творчасці…