2 лютага 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Леаніда Рыгоравіча Гаўрылава.

Ён нарадзіўся на Чачэршчыне ў в. Бердыж, вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 г. перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1940) прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках механікам-вадзіцелем. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Загінуў у баях на Гарадзеншчыне ў 1941 годзе, напачатку вайны.
Леанід Рыгоравіч – выдатны мастак слова. Друкаваўся з 1935 года. Вершы Гаўрылава адметныя героіка-рамантычным пафасам, лірычнай задушэўнасцю, меладычнасцю. Друкаваўся ў альманаху «Аднагодкі», у газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Нізкі вершаў змешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). У 1961 г. выйшла кніжка паэзіі «Вернасць».

На жаль, вайна перашкодзіла творцу рэалізаваць свой патэнцыял, але і напісанае ў маладосці можна паставіць узровень с Максімам Багдановічам і раннім Янкам Купалам.
Літаратары Гомельшчыны памятаюць свайго калегу-папярэдніка, напрыканцы мінулага года былі праведзены ўрокі памяці паэта. Ды і Чачэршчына не забылася пра свайго слаўнага сына.
Так, 2 лютага ў Чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеі заплананава правесці вечар памяці ў гонар Леаніда Гаўрылава, у ім плануецца ўдзел кіраўніцтва аддзялення СПБ і пісьменнікаў-землякоў. Пачатак ў 11.00, вул. Леніна, 4.
Улічваючы знакавую дату, да 100-годдзя Леаніда Гаўрылава Гомельскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явіла абласны творчы конкурс памяці выдатнага паэта. Лепшыя аўтары Гомельшчыны па яго выніках будуць адзначаны памятнымі дымломамі, а творы лаўрэатаў будуць апублікаваны ў альманаху “Літаратурная Гомельшчына”.

Прэс-служба Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика