14 верасня горад Гомель адзначыў свой чарговы Дзень нараджэння. І яго жыхароў павіншавалі са святам славянскія пісьменнікі – удзельнікі XIV Міжнароднага фестываля-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2019”.

Так, у гэты дзень шматлюдна было ў многіх месцах горада над Сожам, а асабліва ля Лядовага Палаца, дзе ўпершыню быў наладжаны “Мясмолфэст-2019”.

Ад імя літаратараў славянскіх краін на галоўнай пляцоўцы свята яго шматлікіх удзельнікаў павіншавалі Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і Саюза пісьменнікаў Беларусі, Сакратар Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Уладзімір Гаўрыловіч, член Вышэйшага творчага Савета Саюза пісьменнікаў Расіі, Сакратар Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Леанід Север і старшыня Саюза пісьменнікаў Украіны, Першы сакратар Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Анатоль Міроненка.

А ў гарадскім скверы імя А.Грамыка па абеде прайшла яшчэ адна творчая прэзентацыя ў межах фестываля-свята, якая сабрала шмат прыхільнікаў мастацкага слова.

Завяршылася знаходжанне на беларускай зямлі пісьменнікаў з Растоўшыны, Куршчыны і Браншчыны, Іркуцка, з розных гарадоў Украіны словамі шчырай падзякі як ад калег-гамяльчан, так і ад слухачоў і чытачоў.

Так у 15.30 14 верасня завяршыў сваю работу ўнікальны на прасторах СНД фестываль, які на працягу 14 гадоў аб’ядноўвае мастакоў слова, прапагандуе мастацкае чытанне і падтрымлівае сапраўдныя таленты.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.

Яндекс.Метрика