У бібліятэцы-філіяле №2, што ў Гомелі на праспекце Кастрычніка, у час вераснёўскага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” адбылася творчая сустрэча старшакласнікаў гімназіі №36 імя Івана Мележа з паэтэсай, празаікам, публіцыстам, членам творчых саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы Тамарай Кручэнка.

Творца, якая звыш двух дзесяцігоддзяў адпрацавала ў абласной газеце “Гомельская праўда”, падзялілася згадкамі пра свае журналісцкія сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, якія і сталі асновай кніг публіцыстыкі “Лёсаў зорныя імгненні” і “Майскі сад”, прачытала свае вершы, прысвечаныя былым франтавікам-гамяльчанам, пакаленню Пераможцаў.

Тамара Кручэнка правяла своеасаблівую віктарыну на веданне гімназістамі імёнаў народных пісьменнікаў Беларусі, ураджэнцаў Гомельшчыны, расказала пра свае сустрэчы з класікамі айчыннай літаратуры ў час вучобы на філфаку БДУ імя Леніна, дзе выкладалі Ніл Гілевіч, Іван Навуменка,  Алег Лойка і іншыя пісьменнікі.  Паэтэса падзялілася ўражаннямі ад сёлетняга свята Дня беларускага пісьменства ў Гарадку Віцебскай вобласці, дзе лаўрэатамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі празаік, старшыня Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Гаўрыловіч і паэтэса Соф’я Шах са Светлагорска.

Алена Брусава

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика