У Жлобіне, у дзень памяці беларускага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна гэтага райцэнтра Аляксандра Капусціна (1924–1996),  адбылася вечарына “Ад сэрца да сэрца”.

У межах праводзімых у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай традыцыйных Капусцінскіх чытанняў, у час якіх слыннага сына Жлобіншчыны згадвалі родныя і блізкія, прадстаўнікі ўлады, супрацоўнікі бібліятэк, журналісты і педагогі, вучні школ райцэнтра адбылося і ўручэнне штогодняй памятнай узнагароды – абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна.

Яе заснавальнікі – Жлобінскі раённы выканаўчы камітэт і Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – сёлета прызналі лаўрэатам маладую мясцовую паэтэсу, журналіста раённай газеты “Новы дзень” Юлію Андросаву.

Пад цёплыя апладысменты землякоў па даручэнні заснавальнікаў прэміі дыплом лаўрэата Юліі Андросавай уручыла намеснік старшыні Жлобінскага райвыканкама Валянціна Няхай.

Мікалай ІГНАТОВІЧ

На здымку: у час Капусцінскіх чытанняў і ўручэння імянной прэміі; фота газеты “Новы дзень”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика