Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч прыняў удзел ва ўрачыстасці, прысвечанай 105-годдзю са дня заснавання Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна.

– Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе выбранай справе – папулярызуеце чытанне і кнігу, вядзеце вялікую інфармацыйна-асветніцкую, культурна-масавую і выставачную дзейнасць, ажыццяўляеце шэраг праектаў, якія дамагаюць гамяльчанам і гасцям горада даведацца пра навінкі ў свеце літаратуры,  – адзначыў народны выбраннік, звяртаючыся да супрацоўнікаў бібліятэкі і яе гарадскіх філіялаў. – Працуючы годна і мэтанакіравана, арыентуючы чытача на тое ці іншае выданне, праводзячы прэзентацыі кніг ці чытацкія канферэнцыі, сваёй працай вы штодзённа прыклаеце намаганні, каб у нашай роднай Беларусі захоўваліся грамадзянскі мір і нацыянальная згода, гістарычная памяць, умацоўваліся спрадвечныя духоўна-маральныя традыцыі і каштоўнасці – тое, што цэментуе нацыю.

Уладзімір Гаўрыловіч уручыў дырэктару бібліятэкі Святлане Богдан прывітальны адрас і кніжныя падарункі з аўтарскімі аўтографамі.

Як старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Уладзімір Гаўрыловіч таксама адзначыў творчымі ўзнагародамі абласнога аддзялення лепшых прапагандыстаў кнігі і чытання дзяржаўнай установы культуры.

Дар’я УЛАДЗІМІРАВА

Яндекс.Метрика