У дзіцячым садзе № 8 горада Рагачова было арганізавана свята песні і кнігі, прысвечанае Тыдню роднай мовы. Выхаванцы спявалі песні і расказвалі вершы на беларускай мове. У мерапрыемстве прыняў удзел член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхась Сліва.
Ён чытаў дзецям свае казкі, расказваў цікавыя, павучальныя гісторыі. А дзеці з дапамогай выхавацеляў паказалі некалькі інсцэніровак па творах пісьменніка-земляка, які па традыцыі падарыў установе сваю новую кнігу казак.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.