Так называлася літаратурна-музычная праграма, якую падрыхтавала Гомельская абласная пісьменніцкая арганізацыя для аматараў паэзіі і прозы на V фестывалі кнігі “#ЧЫТАЙГОМЕЛЬ”.

У час адкрыцця свята Кнігі
Членскі білет СПБ уручаецца Івану Афанасьеву
У час уручэння членскіх білетаў Саюза пісьменнікаў Беларусі прафесійным аўтарам

Творчы асветніцкі праект, які кожны год ажыццяўляе Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі штогад прыцягвае ўвагу як шматлікіх прыхільнікаў мастацкага слова, так і гасцей горада над Сожам. Цікавым на творчыя падзеі, выставы, прэзентацыі, творчыя знаёмствы, квэсты і майстар-класы, букіністычныя і рамесныя кірмашы і многае іншае стаўся і пяты форум. Асаблівасцю сёлетняга свята сталі літаратурныя падворкі ўсіх без выключэння раённых бібліятэк Гомельшчыны, на якіх супрацоўнікі раённых бібліятэчных сетак данеслі гледачам легенды роднага краю. А яшчэ многім пашчасціла пабачыць прэм’ерны спектакль народнага тэатра “Грачы” па трагікамендыі Андрэя Макаёнка “Трыбунал” (бібліятэчны тэатр, дарэчы, адзіны ў Беларусі), падрыхтаваны да 95-годдзя абласной бібліятэкі. Таксама можна было судакрануцца  і з цікавай, непаўторнай гісторыяй, кніжнай, фальклорнай культурай і традыцыямі нават Кітая, дзякуючы студэнтам і выкладчыкам дзяржуніверсітэта імя Ф.Скарыны ды пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі беларускіх выдавецтваў.

Словы падзякі паэтэсе, перакладчыку Вользе Грынь са Светлагорска

Прыгожае свята выдатна аздобіла і амаль трохгадзінная літаратурна-музычная праграма “Свята добрых слоў”, якая была падрыхтавана абласной пісьменніцкай арганізацыяй: на галоўнай фестывальнай сцэне чыталіся вершы, гучалі песні, а таксама ўшаноўваліся пераможцы розных літаратурных конкурсаў.

Так, цёплыя словы былі адрасаваны добрушскай паэтэсе Людміле Яськовай: песня “Дабро” на яе аднайменны верш днямі адкрывала рэспубліканскі фестываль “Вытокі” у Жлобіне. 30 маладых і здольных  аўтараў па выніках разгляду іх творчасці на абласных семінарах паэзіі і прозы атрымалі пасведчанні аб прыёме ў Абласное літаб’яднанне “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Спецыяльныя пасведчанні аб прыёме мясцовых літаб’яднанняў ў гэтае новае абласное творчае фарміраванне атрымалі краўнікі гомельскага літаб’ядннання “Пралеска”, добрушскага народнага клуба “Натхненне”, народнага тэатра “Грачы” Ева Дударга, Людміла Яськова і Сяргей Зянькоў. А празаік Уладзімір Міроненка, літаратуразнаўца Іван Афанасьеў, драматург, рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Зянькоў атрымалі на свяце білеты прафесійнай пісьменніцкай арганізацыі. Ушанаваны лаўрэаты і двух абласных конкурсаў для школьнікаў, іх настаўнікі. Пранікнёнымі былі выступленні лаўрэатаў Х абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага Тамары Кручэнкі, Ніны Шкляравай, Уладзіміра Гаўрыловіча, Жанэты Сычовай. Шмат музычных падарункаў-прывітанняў, прысвечаных Беларусі, роднаму кутку, гучалі ад паэтак і выканаўцаў Наталлі Шэмет, Галіны Ласаевай, Віктара Задарожнага і іншых.

Новае Абласное літаратурнае аб’яднанне «Слова» пры Гомельскім аддзяленні СПБ — у час уручэння пасведчанняў членам АЛА «СЛОВА»
Пісьменніцкая арганізацыя вобласці ўдзячна за супольную працу супрацоўнікам бібліятэкі імя У.І. Леніна
У час уручэння дыплома Гомельскага аддзялення СПБ РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»
Народны тэатр «Грачы» стаў ганаровым членам Абласнога літаратурнага аб’яднання «Словв» — калектыву ўручана пасведчанне №3

У час насычанай на падзеі цікавай і запамінальнай праграмы заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”- кіраўнік Абласнога літаб’яднаня “Слова” Уладзімір Гаўрыловіч павіншаваў калектыў абласной універсальнай бібліятэкі з 95-гадовым юбілеем, жыткавіцкай ЦБС са 100-годдзем, а таксама ўручыў дыпломы бібліятэкарам за шматгадовае ўзаемакарыснае супрацоўніцтва. Гэтаксама падзячныя дыпломы ўручаны за актыўны ўдзел у свяце кнігі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, мінскім пісьменнікам Іне Фраловай і Сяргею Трахімёнку.

Па выніках правядзення фестывалю з нагоды 95-годдзя ўстановы і за выдатную арганізацыю свята кнігі і чытання заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» уручыў Падзячны ліст калектыву абласной бібліятэкі.

Уладзімір МІКАЛАЕЎ.

На здымках: у час свята кнігі ў Гомелі.

Яндекс.Метрика