З нагоды надыходзячага Міжнароднага дня роднай мовы ў Гомельскай сярэдняй школе № 44 адбылася сустрэча з пісьменніцай Ганнай Атрошчанка. Арганізатар – Ірына Вітальеўна Рэмізава, вопытная настаўніца і кіраўнік школьнага музея баявой і працоўнай славы.

    Ганна Атрошчанка расказала пра дзейнасць абласной пісьменніцкай арганізацыі СПБ, пазнаёміла вучняў старэйшых класаў са сваім новым зборнікам “Вярбіна”, прачытала вершы. Неабходна адзначыць, сустрэча атрымалася цёплай і цікавай. Самае сімвалічнае, што мерапрыемства адбылося ў школьным музеі, які некалі стварыла ветэран вайны і працы К.З. Рэзнікава.

Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика