Гасцямі многіх пагранічных застаў Гомельскай пагранічнай групы днямі сталі творцы абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Выязны патрыятычны літаратурны дэсант напярэдадні Дня адзінства народаў Беларусі і Расіі абласной пісьменніцкай арганізацыі ў месцы размяшчэння абаронцаў нашай мяжы на гэты раз ажыццявілі дзве выдатныя гомельскія паэтэсы Тамара Кручэнка і Іна Спасібіна.
Іх грамадзянская – пра наша жыццё
– лірыка, прысвечаная малой і вялікай Радзіме, роднай зямлі, 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, знаходзіла шчыры водгук у сэрцах як радавых пагранічнікаў, так і афіцэраў.
Размовы пра захаванне міру на зямлі і стваральную працу, пра няпростую службу на мяжы, дзе сёння неспакойна, працягваліся і пасля творчых сустрэч. А ў падарунак пагранічнікам пісьменніцы дарылі свае кнігі…
Творчаму супрацоўніцтву Гомельскага абласнога аддзялення СПБ з Гомельскай пагранічнай групай ужо некалькі гадоў, і яно пашыраецца. У бліжэйшыя месяцы творцы па запрашэнні камандавання наведаюць і іншыя заставы.
Прэс-служба ГАА ГА “СПБ”