10 верасня ў горадзе Жыткавічы па ініцыятыве Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” ў рамках Ш абласнога фестываля літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На Зямлі Кірылы Тураўскага” адбыўся  I рэгіянальны агляд-конкурс народнай творчасці «Беларусь – мaя мова i песня» (арганізатар – Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці).  У ім бралі ўдзел 15 творчых калектываў мастацкай самадзейнасці з 8 палескіх раёнаў. Гэта:

1. Народны вакальны ансамбль «Вясёлка» ДУК «Нараўлянскі раённы дом культуры» (кіраўнік Палонікаў У.С.):

2. Фальклорны калектыў «Чапурушкі» ДУК «Калінкавіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Абібок К.А.)

3. Народнае аматарскае абяднанне «Спадчына» філіяла «Цэнтр культуры г. Хойнікі» ДУК «Хойніцкі раённы дом культуры» (кіраўнік Краўчанка Л.В.)

4. Вакальны калектыў «Палескія галасы» філіяла «Руднянскі сельскі дом культуры» ДУК «Мазырскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»(кіраўнік Валошын І.М.)

5. Народны фальклорны калектыў «Вячорніца» філіяла «Навасёлкаўскі сельскі дом культуры» ДУК «Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Дударэнка А.П.)

6. Народны фальклорны ансамбль «Валошкі» філіяла «Валаўскі цэнтр народных традыцый» ДУК «Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы»(кіраўнік Бурміч Г.М.)

7. Народны ансамбль народнай песні «Ясенец» філіяла «Падгальскі сельскі дом культуры» ДУК «Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы» (кіраўнік Каваленка В.М.)

8. Народны вакальны ансамбль «Вербніца» ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Шапарда А.А.):

9. Народны ансамбль народнай песні «Лагода» ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Ляўкоўскі У.М.):

10. Народны фальклорны ансамбль «Дубравіца» філіяла «Рычоўскі цэнтр традыцыйнай культуры»ДУК «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва» (кіраўнік Бурак А.М.):

11. Народны сямейны ансамбль народнай музыкі «Абібок» філіяла «Запясоцкі клуб-бібліатэка»ДУК «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва» (кіраўнік Барыгіна В.К.):

12. Дзіцячы ансамбль эстраднага танца «Дэгаже» ДУК «Тураўскі гарадскі дом культуры» (кіраўнік Нічыпарук Т.М.):

13. Народны ансамбль народнай песні «Сваты» ДУК «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва» (кіраўнік Каралец В.І.):

14. Мужчынская вакальная група народнага хору «Палессе» філіяла «Дварэцкі гарадскі дом культуры» ДУК «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва» (кіраўнік Шруб Г.К.):

15. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны хор ДУК «Тураўскі гарадскі дом культуры» (кіраўнік Птушко В.А.):

Аргкамітэт фестывалю па прапанове журы ўзнагародзіў дыпломамі за актыўны ўдзел у намінацыі «Канцэртная тэматычная праграма «Беларусь – мая мова і песня»  ўсе калектывы, якія прынялі ўдзел у конкурсе.Лаўрэатамі фестывалю і агляду-конкурсу сталі (з уручэннем творчых узнагарод):

Дыплом I ступені – творчая праграма Лельчыцкага раёна.

Дыплом II ступені – творчая праграма Петрыкаўскага раёна.

Дыплом III ступені – творчая праграма Жыткавіцкага раёна.

Спецыяльным дыпломам за актыўны ўдзел у творчых мерапрыемствах XVI Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі-2021» i III рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народный традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» адзначана творчая праграма Хойніцкага раёна.

Спецыяльным дыпломам за актыўны ўдзел у творчых мерапрыемствах XVI Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі-2021» i III рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народный традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» адзначана творчая праграма Ельскага раёна.

Спецыяльным дыпломам за актыўны ўдзел у творчых мерапрыемствах XVI Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі-2021» i III рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народный традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» адзначана творчая праграма Нараўлянскага раёна.

Ад імя Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” выказваем падзяку ўсім калектывам і ўдзельнікам агляду-конкурсу.

 Шчыра ўдзячны за працу членам журы (метадыстам абласнога цэнтра Карыне Паўловіч, Валерыі Кандрацьевай, кансультанту цэнтра Марыне Тараканавай, а таксама настаўніцы тэарэтычных дысцыплін Жыткавіцкай дзіцячай школы мастацтваў імя У.Будніка Аліне Шпак) I рэгіянальнага агляду-конкурсу народнай творчасці «Беларусь – мaя мова i песня» і асабіста Сафрановіч Наталлі Дзмітрыеўне, старшыні журы, дырэктару установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”. іншым спецыялістам цэнтра, якія прыклалі немалыя намаганні, каб агляд-конкурс прайшоў на высокім арганізацыйным і творчым узроўні!

Перакананы, што намі закладзена выдатная традыцыя, якая будзе жыць, развівацца і пашырацца ў наступныя гады!

Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”                                                              

У.М. Гаўрыловіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика