4 красавіка 2024 года  ў 12.00  ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна адбудзецца 13-ы абласны творчы семінар паэзіі і паэтычных перакладаў. Месца правядзення – сектар славянскай літаратуры (2-і паверх).

На семінар запрашаюцца прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў вобласці, аўтары-пачаткоўцы, работнікі бібліятэк г. Гомеля і  ўсе жадаючыя чытачы!

Перад правядзеннем абласнога семінара адбываецца абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

Праграма семінара:

          НАШЫ ЮБІЛЯРЫ.  

          ПАДЗЕІ, ФАКТЫ, КОНКУРСЫ. 

  1. Новыя конкурсы —  новыя творчыя магчымасці…

Дакладчык – Уладзімір Гаўрыловіч, Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова” пры ГАА ГА “СПБ”.

  • Мікола Мятліцкі: наш гонар і наша памяць.

(Да 70-годдзя са дня нараджэння пісьменніка-земляка).

Дакладчык – Тамара Кручэнка, член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – кіраўнік абласных семінараў, паэтэса, перакладчык.

ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА

  • “Найбольш папулярныя тэмы ў сучаснай паэзіі”.

Дакладчык – Наталля Шэмяткова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – намеснік кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэса, перакладчык.

  • “Радкі, правераныя часам: Галіна Гузянкова і яе зборнік “З чыстай крыніцы”.

Дакладчык – Галіна Рагавая, член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэса, перакладчык.

  • Аналіз вершаў удзельнікаў АЛА “Слова”, падрыхтаваных для публікацыі ў абласным літаратурным альманаху Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” “Літаратурная Гомельшчына” ў 2024 годзе*

Дакладчык – Дар’я Дарошка, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэса, перакладчык.

  • Наталенне словам. Пра зборнік вершаў Наталлі Шэметковай «Здравствуй. Благовест».

Дакладчык – Галіна Рагавая, член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэса, перакладчык.

  • Напоўнены дабром і адкрытасцю. Пра зборнік перакладаў паэтаў свету «Зямля – наш агульны дом».

Дакладчык – Міхась Сліва, член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, перакладчык, празаік, крытык.

  • Паэтычны зборнік Ганны Атрошчанкі “ Вы мне гадалі па руцэ”.

Водгук Вікторыі Смірновай, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэсы.

  • Рознае.

Паважаныя аўтары! Просьба прыносіць свае новыя аўтарскія выданні паэзіі  на абласны семінар. Савет абласнога семінара  паэзіі прымае для разгляду і раздрукаваныя ў 3-х экз. на паперы паэтычныя падборкі аўтараў (не больш 15 старонак).

Водгукі і рэцэнзіі на кнігі і раздрукаваныя падборкі будуць агучаны на наступных семінарах.

*(Авторы: В.Кузнецов, Н. Никитина, А.Наумова, М.Петриашвили, В.Зезюлин, А.Ковалев, И.Кравцов, В.Череухин, А.Скачков, С.Крупадерова, С.Стариков, Е.Асенчик, А.Копнинова, Г.Ласаева, О.Шпакова).

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Савет АЛА “СЛОВА” і  абласнога семінара паэзіі і паэтычных перакладаў.

Яндекс.Метрика