Пры Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі ствараецца новае фарміраванне, накіраванае на працу з творчымі людзьмі, як прафесіяналамі, так і пачаткоўцамі – абласное літаратурнае аб’яднанне. Яно атрымала назву “Слова”. Новае літаб’яднанне не з’яўляецца эканамічнай ці палітычнай арганізацыяй, не з’яўляецца юрыдычнай асобай і дзейнічае ў адпаведнасці з прынятым Палажэннем і Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі ( у частцы творчага супрацоўніцтва).

 Калі ты – таленавіты, хочаш, каб на цябе звярнулі ўвагу, калі хочаш быць у курсе ўсіх мерапрыемстваў, конкурсаў і семінараў, у тым ліку для маладых аўтараў, якія арганізуюцца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і іншымі творчымі саюзамі,  любіш дыскусіі на тэму літаратуры, паэзіі, мастацтва і не толькі, любіш тэматычныя камерныя сустрэчы, хочаш расці творча і атрымліваць задавальненне ад зносін з цікавымі і паспяховымі людзьмі, то табе да нас, адзначаюць у творчай арганізацыі.

“Слова” пачынае сваю працу ў фармаце двух семінараў – паэзіі і прозы.

Першы семінар паэзіі адбудзецца 28 студзеня ў 12.00 у Славянскай бібліятэцы-філіяле Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна.

Першы семінар прозы адбудзецца ў лютым у абласной універсальнай бібліятэцы імя  У.І.Леніна (дата і час будуць паведамлены дадаткова).


Кіраўнікі аб’яднання, секцый і семінараў працуюць на грамадскіх пачатках.

Кіраўнікі семінара паэзіі:

— ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Міхайлавіч Болсун;

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Віктараўна Кручэнка.

Кіраўнік семінара прозы:

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алег Валянцінавіч Ананьеў.

Кіраўнік абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч.

Намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — пісьменніца, бібліятэкар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова.

Тэматычная праграма семінара паэзіі:

  1. Уступная частка.

Выбары Савета секцыі паэзіі. Арганізацыйная структура працы секцый і абласнога літаратурнага аб’яднання.

  • Паведамленне. Вялікае мастацтва вершаскладання.

  • Прадстаўленне маладых аўтараў і абмеркаванне іх твораў (надрукаваны ў альманаху “Літаратурная Гомельшчына”, №19-20, 2022):
  • Аліна Рыцік;
  • Іван Краўцоў;
  • Наталля Царанкова;
  • Уладзімір Чараухін;
  • Вольга Грынь.
  • Надзея Петручук.

  •  Абмеркаванне-аналіз новых твораў гомельскіх аўтараў-членаў раённых літаратурных аб’яднанняў:
  • Віктар Боеў. Зборнік вершаў “Источник воды живой»;
  • Васіль Кузняцоў. Зборнікі вершаў: “На гранях”, “Пытаясь мир земной осмыслить».
  • Паведамленне. Творчасць рагачоўскага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Шпадарука.
  • Паведамленне. Думкі з нагоды. Кніга Леаніда Севера “Родные родники”.
  • Агляд кніжных навінак 2022-2023.
  • Абмен думкамі.

       Па выніках працы секцыі (семінара) плануецца прыняцце кандыдатаў у члены Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.

Запрашаюцца: прафесійныя паэты, аўтары-пачаткоўцы, аўтары-аматары мастацкай творчасці, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў і клубаў. Уваход для ўсіх жадаючых свабодны (але пасля абавязковай рэгістрацыі на ўваходзе).

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика