6 кастрычніка, 12.00-14.00, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна, арт-кафе.

Тэматычная праграма семінара паэзіі і паэтычных перакладаў:

Задачы семінара (інфармацыйнае паведамленне кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” — старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча).

Значэнне вучобы ў творчасці пісьменніка. 

Дакладчык — намеснік кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова (Наталля Шэмет);

Аб паэтычных творах аўтара — члена літаратурнага аб’яднання «Пралеска»  Яўгена Грыгарэнкі (падборка вершаў ў калектыўным зборніку “Пралеска”, 2022 і інш). 

Дакладчык — ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Міхайлавіч Болсун;

Аналіз і абмеркаванне кніг Вольгi Шпакавай «Мамина подружка», «Сказки от бабушки Ольги»,  «Муха».

Дакладчык  —  член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Шклярава.

Пра кнігу члена Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” Сяргея Старыкава «Дневник Состояний». 

Дакладчык – намеснік старшыні Абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова»,  член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова.

Залатая птушка сонца. Аналіз і абмеркаванне кнігі «Золотая птица солнца» (выд. «Вече», Масква, 2023) Вадзіма Цярохіна (Расія).

Дакладчыкі – члены Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” Аліна Рыцік, Наталля Царанкова, Іван Краўцоў.

Аб’явы аб творчых конкурсах.

Рознае.

* Агляд публікацый і кніжных навінак-2023.

*Абмеркаванне плана працы секцыі паэзіі і паэтычных перакладаў на лістапад. Абмен думкамі.

*** Пытанні, якія не паспелі за вызначаны час разгледзець на абласным творчым семінары пераносяцца на наступны семінар!

Удзельнікі і рэгламент

Запрашаюцца: прафесійныя пісьменнікі – члены прафесійных творчых арганізацый – Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтары-пачаткоўцы, аўтары-аматары мастацкай творчасці, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў і клубаў Гомеля і Гомельскай вобласці.

Уваход для ўсіх жадаючых свабодны (але пасля абавязковай рэгістрацыі на ўваходзе). Жадаючыя выступіць з водгукам па канкрэтна вызначанай тэме абмеркавання (праграма змешчана вышэй; рэгламент – даклад – да 10 мінут, кароткі водгук, кароткае паведамленне да 2 мінут)  да 5 кастрычніка запісваюцца ў намесніка кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” Шэмятковай Наталлі Геннадзьеўны.

Не падаўшым своечасова заяўку на выступленне, а таксама  не зарэгістраваным для ўдзелу ў семінары слова не прадастаўляецца.

Агульная інфармацыя

Нагадаем, што пры Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі створана новае фарміраванне, накіраванае на працу з творчымі людзьмі, як прафесіяналамі, так і пачаткоўцамі – абласное літаратурнае аб’яднанне. Яно атрымала назву “Слова”. Новае літаб’яднанне не з’яўляецца эканамічнай ці палітычнай арганізацыяй, не з’яўляецца юрыдычнай асобай і дзейнічае ў адпаведнасці з прынятым Палажэннем і Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі (у частцы творчага супрацоўніцтва).

Калі вы – таленавіты, хочаце, каб на вас звярнулі ўвагу, калі хочаце быць у курсе ўсіх мерапрыемстваў, конкурсаў і семінараў, у тым ліку для маладых аўтараў, якія арганізуюцца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і іншымі творчымі фарміраваннямі, любіце тэматычныя сустрэчы, хочаце расці творча і атрымліваць задавальненне ад зносін з цікавымі і паспяховымі людзьмі, то вам да нас!

Кожны месяц у Гомелі  ці ў іншых кропках вобласці праводзяцца пачаргова семінар паэзіі і паэтычных перакладаў альбо семінар прозы і драматургіі. З пачатку 2023 года гэта будзе сёмы абласны творчы семінар. Восьмы творчы семінар па прозе арыенціровачна пройдзе 31 кастрычніка, з 12 да 14.00, у абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна.

   Нагадаем, што кіраўнікі аб’яднання, секцый і семінараў працуюць на грамадскіх пачатках, іх праца не аплочваецца.

Кіраўніцтва Абласнога літа’яднання “Слова”

        Кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч. Намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — пісьменніца, бібліятэкар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова.

Кіраўнікі семінараў паэзіі і паэтычных перакладаў у 2023 годзе:

— ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Міхайлавіч Болсун;

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Віктараўна Кручэнка.

Кіраўнік семінара прозы і паэтычных перакладаў у 2023 годзе:

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алег Валянцінавіч Ананьеў.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ», Абласное літаратурнае аб’яднанне “СЛОВА” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Яндекс.Метрика