31 кастрычніка, 12.00 -14.00, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна, арт-кафэ, першы паверх
Удзельнікі і рэгламент
Запрашаюцца: прафесійныя пісьменнікі – члены прафесійных творчых арганізацый – Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтары – члены Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”, аўтары-пачаткоўцы, аўтары-аматары мастацкай творчасці, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў і клубаў Гомеля і Гомельскай вобласці.
Уваход для ўсіх жадаючых свабодны (але пасля абавязковай рэгістрацыі на ўваходзе).
Жадаючыя выступіць з водгукам па канкрэтна адзначанай тэме абмеркавання (рэгламент – даклад – да 15 мінут, кароткі водгук – 1-2 мінуты) зараней запісваюцца ў кіраўніка семінара прозы Ананьева Алега Валянцінавіча да 30 кастрычніка 2023 года. Не падаўшым своечасова заяўку на выступленне і не зарэгістраваным для ўдзелу ў семінары слова не прадастаўляецца.
Праграма творчага семінара:
- Задачы семінара і асобныя вынікі працы семінара (секцыі) прозы, драматургіі і літаратурнай публіцыстыкі ў 2023 годзе.
Члены Савета секцыі
- Памяці члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Леаніда Юр’евіча Севера.
Прысвячэнні сышоўшаму сябру.
“Далёкае і блізкае у “Родных родниках» Леаніда Севера.
Аналіз кнігі “Родные родники” (КПУП “Калор”, 2022) — выступленне кіраўніка семінара прозы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алега Валянцінавіча Ананьева.
- “Дэтэктыў і меладрама ў адным флаконе”: аповесць у навелах Аляксандра Джада “Слуга обстоятельств” (Мінск, “Чатыры чвэрці”, 2023).
Аналіз-водгук члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Віктараўны Кручэнкі.
- “Народны раман”. Пра раман-версію “Па веры вашай…” (“Звязда”, Мінск, 2022) беларускага празаіка Уладзіміра Гаўрыловіча, адзначанага Нацыянальнай літаратурнай прэміяй (2023).
Рэцэнзент – член Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” Наталля Царанкова.
- “Творчая ніва добра ўскаласіла…”
Аналіз новага выпуска абласнога альманаха “Літаратурная Гомельшчына” (Мазыр, “Калор”, 2023), прысвечанага Году міру і стварэння, Году сучаснай патрыятычнай літаратуры на Гомельшчыне.
Дакладчык – член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхась Мітрафанавіч Кавалёў (Міхась Сліва).
- Кароткі агляд новых кніг:
“Жыцця майго сцяжынкі” Клаўдзіі Пугачовай-Абібак (Калінкавіцкі раён);
“Падарункі да свята” Міхася Слівы (г. Рагачоў).
- Галасаванне секцыі па прыёму разгледжаных кандыдатур у Абласное літаратурнае аб’яднанне “Слова”. Абмеркаванне плана семінара прозы на снежань 2023 года.
(Гаўрыловіч У.М., Ананнеў А.В., члены секцыі прозы, празаікі Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі).
Час працы семінара – дзве гадзіны.
Агульная інфармацыя
Нагадаем, што пры Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі створана новае фарміраванне, накіраванае на працу з творчымі людзьмі, як прафесіяналамі, так і пачаткоўцамі – абласное літаратурнае аб’яднанне. Яно атрымала назву “Слова”.
Новае літаб’яднанне не з’яўляецца эканамічнай ці палітычнай арганізацыяй, не з’яўляецца юрыдычнай асобай і дзейнічае ў адпаведнасці з прынятым Палажэннем і Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі ( у частцы творчага супрацоўніцтва).
Калі вы – таленавіты, хочаце, каб на цябе звярнулі ўвагу, калі хочаце быць у курсе ўсіх мерапрыемстваў, конкурсаў і семінараў, у тым ліку для маладых аўтараў, якія арганізуюцца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і іншымі творчымі саюзамі, любіце тэматычныя камерныя сустрэчы, хочаце расці творча і атрымліваць задавальненне ад зносін з цікавымі і паспяховымі людзьмі, то вам да нас!
Кожны месяц у Гомелі ці ў іншых кропках вобласці праходзіць альбо семінар паэзіі альбо семінар прозы. Нагадаем, што кіраўнікі аб’яднання, секцый і семінараў працуюць на грамадскіх пачатках, іх праца не аплочваецца.
Кіраўнік абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч.
Намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — пісьменніца, бібліятэкар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова.
Кіраўнікі семінараў паэзіі:
— ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Міхайлавіч Болсун;
— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Віктараўна Кручэнка.
Кіраўнік семінара прозы:
— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алег Валянцінавіч Ананьеў.