5 ліпеня 2024 года ў 12. 00 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна адбудзецца 15-ы абласны аб’яднаны творчы семінар паэзіі і паэтычных перакладаў, прозы і драматургіі, прысвечаны Году якасці.
Месца правядзення – сектар славянскай літаратуры.
Час працы семінара – 2,5 гадзіны.
На семінар запрашаюцца прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў Гомельскай вобласці, аўтары-пачаткоўцы, работнікі бібліятэк г. Гомеля, настаўнікі і ўсе жадаючыя чытачы. Перад правядзеннем семінара адбываецца абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.
Павестка дня:
Парламентарызм на карысць людзей.
Паведамленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.М.Гаўрыловіча аб выніках працы першай сесіі Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання.
- Літаратурныя аспекты бягучага моманту.
Асобныя вынікі абласных літаратурных конкурсаў.
Дакладчык – Уладзімір Гаўрыловіч, Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова”.
- Найбольш папулярныя тэмы ў сучаснай паэзіі.
Дакладчык – Наталля Шэметкова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.
- “Вся жизнь – подвиг”. Водгук на паэтычны зборнік гамяльчаніна Ф.Казака.
Дакладчык – Тамара Кручэнка, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік творчых семінараў.“Заимка” ( “Чатыры чвэрці”, Мінск, 2023). Рэцэнзія на кнігу Аляксандра Джада.Д
- “Шоколадная просьба, или Чудеса случаются» (КПУП «Калор», Мазыр, 2023). Погляд на кнігу Наталлі Шэметковай.
Дакладчык – Яніна Бераснёва, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
- “Ничто не случайно”. Погляд на кнігу Галіны Радзіёнавай.
Паведамленне Наталлі Шастаковай, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
- “Вы мне гадалі па руцэ”. КнігаГанны Атрошчанкі. Погляд на творы. Дакладчык — член Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Вікторыя Смірнова.
- Першыя крокі ў паэзію. Юрый Ціцюра.
Паведамленне-аналіз члена Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхася Болсуна.
Творчасць гамяльчаніна А.М.Масальскага для дзяцей.
Дакладчык – член савета Гомельскага абласнога аддзяллення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі Т.В.Кручэнка.
З ПОШТЫ АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ
Гумар без межаў. Міхась Сліва і яго “Подарки к празднику”. Рэцэнзія на кнігу.
Даслана: Мікола Леўчанка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Магілёўская вобласць.
ЛІСТ да гомельскіх пісьменнікаў аўтара кніг для дзяцей Уладзіміра БАБКОВА.
Аб правядзенні вечара памяці Л.Ю.Севера і падрыхтоўка да восеньскіх літаратурных фестываляў.
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Саветы семінараў паэзіі, прозы і драматургіі.