Казкі з усіх кантынентаў прадстаўлены ў кнізе “Чаму кракадзілы курэй не ядуць?”, якая выйшла ў выдавецтве “Барк” (Гомель, 2024).
Яе аўтар – пісьменнік Міхась Сліва сабраў і пераказаў па-беларуску 60 казак народаў 36 краін свету. Кніга цудоўна ілюстравана і выдадзена немалым па нашым часе накладам – 400 асобнікаў. Творы, змешчаныя ў новай кнізе, пазнаёмяць дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту з жыццём многіх народаў свету, маюць вялікае выхаваўчае і пазнаваўчае значэнне, будуць карыснымі ў рабоце выхавацеляў дзіцячых дашкольных устаноў і настаўнікаў, могуць выкарыстоўвацца для сямейнага чытання.
Таццяна МАКАРАНКА