Пад такой назвай у выдавецтве “Барк” (Гомель, 2024) накладам 300 экзэмпляраў выйшла новая кніга Міхася Слівы.
У ёй змешчаны пераствораныя ім на беларускай мове апавяданні выдатных пісьменнікаў – прадстаўнікоў замежных краін: Швейцарыі, Нарвегіі, Даніі, Грэцыі, Іспаніі, Францыі, Індыі, ЗША, а таксама Расіі, Малдовы, Арменіі, Туркменістана, Азербайджана. У творах раскрываюцца тэмы кахання, дружбы, вернасці, міласэрнасці, адлюстроўваюцца лепшыя рысы чалавека.
Творы, якія прапануюцца чытачу, паказваюць, што любоў ва ўсіх яе праявах , сяброўства, вернасць даражэй за золата, што менавіта яны – наша галоўнае багацце.
У другой частцы кнігі прадстаўлен гумар некаторых замежных краін.
Таццяна МАКАРАНКА