У выдавецтве “Барк” (Гомель, 2020) выйшла новая кніга Міхася Слівы пад назвай “Тэмпераментны муж”.
Яе склалі выбраныя творы знакамітых пісьменнікаў-гумарыстаў Сербіі, Чэхіі, Украіны, Расіі, ЗША, Германіі. Гэта апавяданні, гумарэскі, мініяцюры, афарызмы замежных аўтараў. Яны ўпершыню пабачылі свет на беларускай мове. Творы класічныя – цікавыя, вясёлыя, павучальныя. У перастварэнні вядомага беларускага пісьменніка-гумарыста яны даставяць сапраўднае задавальненне чытачам.
Кніга неўзабаве паступіць у бібліятэкі нашай вобласці і іншых рэгіёнаў краіны.
Таццяна МАКАРАНКА
Фота прэс-службы Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»