Паважаныя гамяльчане і жыхары роднай Гомельшчыны!

Паважаныя калегі па творчасці!

Сардэчна віншую вас з надыходзячымі святамі — Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Гэтыя чароўныя святы напаўняюць нашы сэрцы радасцю, надзеяй і верай у лепшае. Яны прыносяць у нашы дамы цяпло і ўтульнасць, аб’ядноўваюць нас вакол агульных каштоўнасцяў і традыцый.

Няхай 2025-ы год увойдзе ў кожны дом, у кожную сям’ю з мірам, дабром і любоўю, прынясе светлыя і яркія падзеі, апраўдае ўсе вашы патаемныя мары і чаканні, ўвасобіць у жыццё ўсе добрыя задумы, стане годам новых дасягненняў і прыемных адкрыццяў, будзе ўдалым і шчаслівым.

Нараджэнне Хрыстова — гэта асаблівае свята, якое нагадвае нам пра вялікую любоў і міласэрнасць. Няхай Вялікая Падзея прынясе ў вашу жыццё асаблівую радасць, паразуменне і душэўны спакой. Няхай кожны з нас знойдзе ў сабе сілы быць дабрэй і клапатлівей да акружаючых нас людзей.

Шаноўныя землякі! Паважаныя выбаршчыкі! Дарагія творцы!

         Наша штодзённая, адказная і сумленная праца — унёсак у слаўнае сёння нашай Радзімы, гарант яе светлай будучыні. Перакананы, што ў 2025-ым годзе мы з вамі зробім самы галоўны і правільны выбар — аддадзім свае галасы за спакойную, незалежную і квітнеючую Беларусь!

Няхай усё добрае, што цешыла вас у адыходзячым годзе, знойдзе працяг у годзе надыходзячым! Ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, шчасця і добрага настрою вам і ўсім тым, хто вам асабліва дарагі!

Шчаслівага Новага года і светлых Калядаў!

 Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Яндекс.Метрика