Падведзены вынікі XVIII абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі. У трох этапах конкурсу прынялі ўдзел больш за 1500 школьнікаў вобласці. Для вызначэння лепшых чытальнікаў на абласным этапе была створана экспертная група ў колькасці 12 чалавек, у якую ўвайшлі члены абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Кручэнка Т.В., Рагавая Г.А., Шастакова Н.С., Зарэцкая І.І., Шэметкова Н.Г., Ждановіч М.М., Ананьеў А.В., Зянькоў С.М., Бялькова А.А., Раўчанка В.І., Бераснёва Я.А. Экспертную групу ўзначаліў вядучы артыст тэатра і кіно, драматург, рэжысёр, член Савета абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Аляксей Бычкоў.
Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”, улічыўшы думку экспертнай групы, прыняў рашэнне лічыць пераможцамі XVIII абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!” 6 вучняў устаноў адукацыі раёнаў Гомельскай вобласці.
Называем пераможцаў.
Імя ўладальніка Гран-пры будзе агучана 4 верасня на ўрачыстым адкрыцці XIX Міжнароднага літаратурнага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”.
1 месца:
Болдырава Сафія Раманаўна, 9 клас, ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Мазыра». Урывак з твора І.Шамякіна “Агонь і снег”. Настаўнік — Філон Алена Іванаўна.
Рубцова Кацярына Сяргееўна, 9 клас, ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г. Жыткавічы імя Р. Н. Тураўца”. Уладзімір Гаўрыловіч. Урывак з рамана “Па веры вашай…”. Настаўнік — Галавач Алена Валер’еўна.
2 месца:
Саскевіч Ангеліна, 8 клас, ДУА “Азяранская сярэдняя школа” Жыткавіцкі раён. Іван Шамякін. “Вазьму твой боль”. Настаўнік — Хвасцянок Алена Мікалаеўна.
Краўчанка Кацярына Аляксандраўна, 10 клас, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Чамярыская сярэдняя школа”. Віктар Лоўгач. “Быў я, браткі, рыбаком”. Настаўнік — Чарнабай Мікалай Уладзіміравіч.
3 месца:
Паўлава Кацярына Андрэеўна, 11 клас. ДУА “Стралічаўская СШ імя У.М.Марчанкі”. Іван Мележ. “Людзі на балоце”. Настаўнік — Дыгун Святлана Мікалаеўна.
Філіповіч Арцём Анатольевіч, 11 клас, ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа” Петрыкаўскі раён. Ганна Атрошчанка “Трэба часцей пазіраць у нябёсы”. Настаўнік — Савошка Святлана Дзмітрыеўна.
Савет абласнога аддзялення СПБ вырашыў прызнаць фіналістамі конкурсу 10 вучняў (уручыць ім Граматы Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”):
Сухі Мікіта Мікалаевіч, 8 клас ДУА “Акцябрская раённая гiмназiя”. Віктар Лоўгач “Радасць Агаты”, гумарэска.
Лельчук Леанід Анатольевіч, 9 “Б” ДУА «Гімназія г. Калінкавічы». У.Гаўрыловіч “Па веры вашай…”.
Катлярова Вікторыя Аляксееўна, 10 клас ДУА «Камунараўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна». Іван Шамякін. Урывак з аповесці “Непаўторная вясна” (пенталогія “Трывожнае шчасце”).
Кудзін Наталля Аляксандраўна, ДУА “Лельчыцкая СШ №2”. У.Гаўрыловіч “Я з табой”, урывак з апавядання.
Валянцейчык Марыя Дзянісаўна. ДУА “Бабуніцкая сярэдняя школа”, Петрыкаўскі раён. Іван Шамякін. “Начныя зарніцы”.
Дзямко Сафія Сяргееўна, 10 клас, ДУА “СШ №3 г. Жыткавічы імя І.Н.Банава”. Іван Шамякін. “Сэрца на далоні”.
Заічанка Барыс Мікалаевіч, 9 клас, ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Светлагорска”. Аляксандр Атрушкевіч. “История простой жизни”.
Савет абласнога аддзялення СПБ выказвае падзяку за ўдзел у конкурсе:
Кавальчук Станіслава Міхайлаўна, 10 клас. СШ №5 г. Добруша. «Непаўторная вясна». Іван Шамякін.
Піцурэнка Віялета Алегаўна, 9 клас. ДУА “Зашырская СШ Ельскага раёна”. А.Джад. “Нам жизнь дана».
Мятлушка Юнона Канстанцінаўна, 11 клас ДУА “Сярэдняя школа №1” г. Калінкавічы”.
Мароз Аляксандра Васільеўна, 8 клас ДУА «Ельская раённая гімназія»,
Новікаў Данііл Аляксандравіч, 7 клас ДУА “Судкоўская СШ”, Хойніцкі раён.
Чаркасава Ксенія Уладзіміраўна, 9 клас ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра».
Таксама Савет абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вырашыў, дзе і калі будуць узнагароджаны пераможцы і фіналісты:
- Узнагароды пераможцам конкурсу (уладальніку Гран-пры, 1-2 месцы) уручыць 4-6 верасня 2024 года на ўрачыстых цырымоніях адкрыцця XIX Міжнароднага літаратурнага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” і VI рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” ў г. Гомелі і ў г. Жыткавічы.
- Узнагароды пераможцам конкурсу (уладальнікам 3 месцаў), а таксама ўсім фіналістам пераслаць для ўрачыстага ўручэння вучням на ўрачыстых мерапрыемствах у аддзелы адукацыі раёнаў.
- Узнагародзіць Ганаровымі граматамі абласнога аддзялення СПБ настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў XVIII абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Віншуем усіх пераможцаў, фіналістаў, педагогаў!
Выказваем падзяку усім, хто дапамагаў Савету Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі» правесці знакавы конкурс юных чытальнікаў.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі.
На здымках: з архіва аддзялення СПБ, у час ушанавання пераможцаў конкурсу 2023 года.