Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі”  зацвердзіў прадстаўленыя экспертнай групай дзіцячых літаратараў вынікі ІІ Рэгіянальнага літаратурнага конкурсу казкі “Чарадзейная вясёлка” імя Анатоля Караленкі.

Конкурс праводзіўся з мэтай ушанавання памяці пісьменніка-казачніка Анатоля Караленкі, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пісаў цікавыя казкі пра нафту, апавяданні пра родны край. 

Удзел у конкурсе прымалі школьнікі, гімназісты, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі горада Гомеля і вобласці, якім прапаноўвалася напісаць казачную гісторыю (казку) на беларускай альбо рускай мове на любую (вольную) тэму, але абавязкова каб падзеі адбываліся ў горадзе Гомелі.

Называем пераможцаў.

Першае месца:

Кушнярова Ксенія, вучаніца  9» Б » класа СШ ім. Ф. Я. Кухарава г. Добруша (казка “Міця і Рысь»).

Другое месца:          

Кацэвіч Маргарыта, удзельніца гуртка «Сіла слова» абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі (казка “Цуды начнога Гомеля” ).

Трэцяе месца:

ЛІС Кацярына, вучаніца 7 класа Тварычэўскай базавай школы Мазырскага раёна (казка “У мяне ўсё атрымаецца”).

Віншуем пераможцаў!

Уручэнне творчых узнагарод адбудзецца 5 верасня 2024 года у Гарадскім цэнтры культуры г.Гомеля ў час урачыстага адкрыцця ХІХ Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” і VI Рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый.

Савет абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі выказвае падзяку ўсім канкурсантам, якія даслалі сваю творчую спробу на конкурс.

Выказваем падзяку экспертнай групе, якая плённа працавала на працягу мая, каб вызначыць лепшых канкурсантаў.

Шчыра дзякуем кіраўніку экспертнай групы, ганароваму члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячаму пісьмнніку, казачніку Яўгену Міхайлавічу Калашнікаву! Жадаем яму моцнага здароўя і новых мастацкіх твораў для нашых дзетак!

Прэс-служба ГАА ГА “СПБ”

Яндекс.Метрика