Яркім і запамінальным, грамадзянска-патрыятычным было выступленне “Незабыўны подзвіг. У вянок вялікай Перамогі” пісьменнікаў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатаў літпрэміі імя К.Тураўскага Тамары Кручэнкі, Алега Ананьева, Іны Зарэцкай, Іны Спасібінай і Наталлі Шастаковай на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы!
“Мы павінны памятаць нечалавечыя, жудасныя жахі вайны, яе ахвяр ў лагеры смерці Азарычы, спаленнай вёсцы Ала, донарскім лагеры ў Красным Беразе, масавае знішчэнне яўрэяў… Такое не павінна паўтарыцца!” – пра гэта нагадалі яны на творчай прэзентацыі.
Калегі чыталі вершы, успаміналі векапомнае, акцэнтавалі ўвагу на значных выданнях. Прэзентавалі зборнік паэзіі і прозы гомельскіх і бранскіх творцаў “Пад небам адзіным”, знаёмілі чытачоў з выданнямі-пераможцамі прэміі імя К. Тураўскага-2023 ды выдадзенымі ў межах стартапа LITUP.
Свае новыя кнігі “Вялікі казачнік” і “Сакрэтная экспедыцыя Васі Ванечкіна і Платона Бярозкіна” прэзентавалі Т.Майсеева і Н. Шастакова.

Вельмі радасна і прыемна, што сярод пераможцаў літаратурнага стартапа LITUP і наша калега Іна Зарэцкая!

Віншуем яе з перамогай!

Савет абласнога аддзялення ГА «СПБ» выказвае шчырую падзяку пісьменнікам, якія годна прадставілі Гомельшчыну на Міжнароднай кніжнай выставе.

І яшчэ.

20.03.2024 года споўнілася б 70 гадоў са дня нараджэння нашага земляка, выдатнага беларускага паэта Мікалая Мятліцкага.

Тамара Віктараўна Кручэнка аддала даніну павагі слыннаму сыну Палескай зямлі — уклала кветкі на магілу творцы ў Мінску.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Яндекс.Метрика