26 снежня ў аддзеле літаратуры па мастацтву і пры падтрымцы абласной бібліятэкі прайшоў 19-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» пры аддзяленні СПБ.

Ініцыятар і арганізатар дадзенага абласнога форуму – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – кіраўнік абласнога літаратурная аб’яднання «Слова»  Уладзімір Гаўрыловіч прадставіў інфармацыйнае паведамленне «Беларусь – краіна міру і згоды», прысвечанае ходу электаральнай  кампаніі.

Гэтаксама ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў семінару, прысвечанага Году якасці, былі вынікі працы беларускага Парламента за 9 месяцаў 2024 г., дзейнасць рабочай групы Парламента па справах беларусаў замежжа.

У рубрыцы «Мясцовыя літаратурныя аб’яднанні» гэтым разам аналізавалася творчая дзейнасць членаў мазырскага аматарскага аб’яднання «Пегас». Рэцэнзентам паэтычных твораў выступіў ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік семінара паэзіі Міхась Болсун.

Два грунтоўныя паведамленні зрабіў кіраўнік семінара прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення СПБ  Алег Ананнеў. Ён агучыў уласны водгук на кнігу нараўлянскага краязнаўцы Аляксея Сазанчука «Аб Горватах і іх маёнтках на Гомельшчыне». Далей – станоўчыя водгукі на чарговы нумар альманаха аматарскага літаратурнага аб’яднання «Новая Беліца», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзельнікі семінара падвялі вынікі Года якасці, а таксама абмеркавалі план пастаянна дзеючага абласнога семінара на 2025 год.

Чарговая творчая сустрэча зацікаўленых у папулярызацыі якаснай беларускай літаратуры запланавана на люты наступнага года.

Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика