Заключны этап конкурсу чытальнікаў сярод выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў Рагачоўшчыны адбыўся на базе дзіцячага садка № 13, у якім прынялі ўдзел выхаванцы-пераможцы конкурсу чытальнікаў  з кожнага дзіцячага садка раёна. Прыемна, што многія дзеці чыталі мастацкія творы дзіцячых пісьменнікаў-гамяльчан.

Ад імя пісьменніцкай арганізацыі Гомельшчыны юных чытальнікаў вітаў член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхась Сліва (Кавалёў). Вядомы пісьменнік пазнаёміў дзяцей і іх выхавальнікаў са сваімі новымі творамі, а пераможцам падарыў уласныя кнігі.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика