У гісторыка-этнаграфічным  музеі  горада Чачэрска  адбыўся вечар памяці “Шчырасць юнацкага сэрца”, прысвечаны 100-годдзю  Леаніда Гаўрылава, слаўнага паэта-земляка, што нарадзіўся ў вёсцы Бердыж Чачэрскага раёна.

Па даручэнню Савета аддзялення СПБ у мерапрыемстве браў удзел член Савета аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровы грамадзянін Чачэрска, выдатны паэт Міхась Болсун.

На мерапрыемстве гучалі пранікнёныя вершы  ў яго выкананні, расповеды аб кароткім жыццёвым шляху паэта-франтавіка. За захаванне памяці аб сапраўдым таленце, прапаганду творчасці Леаніда Гаўрылава Савет аддзялення СПБ вырашыў узнагародзіць шэраг актывістаў раёна і бібліятэкараў.

На мерапрыемстве гучалі вершы ў выкананні мясцовага аўтара Валянціны Пранкевіч, педагога Камуна-Ленінскай школы Тамары Івалгінай.  Дарэчы, памяць аб Леанідзе Гаўрылаве трапятка шануюць у гэтай школе. Яе вучні таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі і зборнік вершаў Леаніда Гаўрылава, які падаравалі Міхасю Болсуну і Камуна-Ленінскай школе. Вечарына сабрала шмат прыхільнікаў творчасці паэта-земляка.

Прэс-служба Гомельскага аддзялення СПБ

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика