На пасяджэнні прэзідыўма Саюза пісьменнікаў разгледзелі пытанне аб прыёме ў члены Саюза пісьменнікаў.

Адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыўма Саюза пісьменнікаў Беларусі. Першым было пытанне аб прыёме ў члены Саюза пісьменнікаў. 


Члены прэзідыўма адзінагалосна падтрымалі кандыдатуры празаіка Алесі Кузняцовай (нядаўна пабачыў свет яе раман «Когда трещит лёд»), публіцыста, краязнаўца, аўтара многіх артыкулаў пра генацыд народа Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Аляксандра Паўлюковіча, паэта з Брэста Васіля Барысюка, краязнаўца, кандыдата педагагічных навук Андрэя Сухарава, раманіста, аўтара шэрагу кніг дэтэктываў, якія выдадзены ў Расіі і Беларусі, Яніну Берасневу, празаіка Ляман Багіраву (шэраг кніг гэтага аўтара выйшаў у адным з выдавецтваў Гомельшчыны), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук Святлану Ананьеву, паэтэсу Любоў Шашкову, паэтэсу, перакладчыцу, доктара філалагічных навук Рыму Ханінаву, паэтэсу і перакладчыцу Зульфію Хананаву.

Зараз у склад грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» уваходзіць болей літаратараў. Ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец з’яўляецца народным пісьменнікам Беларусі. У складзе замежнай секцыі СПБ — народны пісьменнік Таджыкістана Ато Хамдам, народная пісьменніца Казахстана Любоў Шашкова. 

«Звязда».

Яндекс.Метрика