Многа  дарог суджана прайсці лірычнай гераіні новай паэтычнай кнігі Вольгі Астапенкі “Белый лён” (КІПУП “Калор”, Мазыр, 2019). Дарогі гэтыя розныя: гарадскія, прасёлачныя, вузкія, шырокія і нават незямныя. І ўсе свае далёкія і кароткія вандроўкі яна ажыццяўляе і заканчвае ў малітве. Менавіта так, з верай яна набывае Любоў. Любоў у шырокім яе разуменні, якая ўсё трывае, не зайздросціць і не ганарыцца.

Маладая паэтэса Вольга Астапенка (літаратурны псеўданім Хельга) піша:

      Осенний ветер, снова непогода

      на славной и заброшенной земле.

       Но ждёт меня всего одна дорога,

      всего одна дорога на селе –

      она ведёт куда-то в поднебесье…  («Одна дорога»).

Вандроўніца не прымае звычайнасці, яна нястомна шукае ісціну ў нетрах зямлі, у небе, у імгненні і вечнасці:

      И я иду вне жизни – тень за тенью –

      туда, где (знаю точно) будет мне

      по вере, по делам, по вдохновенью,

      по службе этой маленькой стране,

      которой я в крещенье поклонилась, —

      и клятве по взрослении верна,

      земле, где все дороги вдруг размылись,

      осталась лишь одна…

Лірычная гераіня паэтэсы адметная: яна і глыбока ўдумлівая, рацыянальная, яна і рамантычная, шукае сваю дарогу ў жыцці і каханні, — тым і цікавая.

У зборніку шмат добрых вершаў, якія застаюцца ў памяці і сэрцы,  парадуюць аматараў паэзіі. І хоць сама Вольга Астапенка гаворыць:

      Пойду без помыслов о славе

      По тропам славного пути

      Большой неведомой державы

      С большим распятьем на груди, —

слава яе знайшла: за кнігу “Белы лён” прысуджана  літаратурная  прэмія імя Кірылы Тураўскага, устаноўленая Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам, у намінацыі “Адкрыццё года”,  паэтэса атрымала рэкамендацыю ад аддзялення СПБ на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Міхась СЛІВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика