ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні
абласнога літаратурнага конкурсу
да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка-земляка
Івана Кірэеевіча Сяркова
Абласны літаратурны конкурс на лепшае кароткае апавяданне, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка Івана Кірэеевіча Сяркова праводзіцца з 4 студзеня па 30 мая 2024 года. Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу выступае Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Конкурс праводзіцца пры падтрымцы мясцовых органаў улады, СМІ рэгіёна, раённых і гарадской бібліятэчных сістэм, устаноў адукацыі Гомельшчыны, з мэтай выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых юных аўтараў-землякоў. Яго мэтай таксама з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць мінуўшчыну Гомельшчыны і сучасную рэчаіснасць, любоў да малой радзімы.
У конкурсе ўдзельнічаюць школьнікі з 10 да 17 гадоў.
Аўтары асабіста ці праз установы адукацыі дасылаюць на конкурс адзін вордаўскі дакумент, у якім змяшчаюцца звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца вучобы, хатні адрас, кантактны тэлефон, электронны адрас, а затым змяшчаецца кароткае апавяданне памерам не болей 2000 тысяч знакаў з прабеламі. Вордаўскі дакумент дасылаецца на электронны адрас з 4 студзеня па 30 мая: konkursgomelspb2018@yandex.by з паметкай “На конкурс Івана Сяркова”.
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства. Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць варожасці на нацыянальнай, расавай або рэлігійнай аснове.
Вынікі конкурсу падводзяцца журы з ліку пісьменніцкага актыву Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”. Лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца калегіяльна.
Крытэрыі ацэнак: мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора, валоданне літаратурнай мовай, пісьменнасць, творчая самастойнасць. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае. Вынікі работы журы афармляюцца пратаколам.
Імёны пераможцаў аб’яўляюцца не пазней 15 ліпеня 2023 года ў СМІ Гомельскай вобласці і на сайце аддзялення СПБ pismennik.by, паведамляюцца ў аддзелы адукацыі раёнаў і рэдакцыям газет.
Па выніках конкурсу праводзіцца ўзнагароджанне пераможцаў (1, 2, 3 месцы) з уручэннем памятных дыпломаў. Пераможцы, якія не змогуць прыбыць на ўручэнне ўзнагарод, атрымліваюць дыпломы ў электронным выглядзе (высылаюцца на электронны адрас, з якога паступіла заяўка канкурсанта). Выдача сертыфікатаў у конкурсе ўдзельнікам не прадугледжваецца.
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні абласнога конкурсу
“Родныя вобразы. Вясёлка над Гомельшчынай”
Абласны творчы конкурс юных мастакоў “Родныя вобразы. Вясёлка над Гомельшчынай” арганізоўвае і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна. Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання мастацкіх і творчых інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.
Творчае спаборніцтва пройдзе з 4 студзеня 2024 года па 10 мая 2024 года. У конкурсе прымаюць удзел толькі вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці з 12 да 17 гадоў.
Для ўдзелу ў конкурсе вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці рыхтуюць малюнкі па матывах:
- мастацкіх твораў Івана Кірэевіча Сяркова;
- мастацкіх твораў сучасных празаікаў і паэтаў — членаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (згодна дадатку №1).
На выкананай рабоце (непасрэдна ўнізе на малюнку) павінна быць пазначана імя, клас, школа яго аўтара і імя пісьменніка, назва твора, па матывах якога зроблены малюнак.
Установы адукацыі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці накіроўваюць арыгіналы малюнкаў вучняў агульнаадукацыйных школ і гімназій у раённыя, гарадскія аддзелы адукацыі. Аддзелы адукацыі гаррайвыканкамаў з 5 да 15 красавіка 2024 года перасылаюць (перадаюць) малюнкі на паштовы адрас: 246028, г. Гомель, вул. Савецкая, 126, офіс 400, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Гаўрыловічу Уладзіміру Мікалаевічу. (Можна пакідаць з 5 па 15 красавіка пакеты з малюнкамі, заяўкамі непасрэдна пры ўваходзе ў офіс аддзялення СПБ).
Падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў адбудзецца да 20 мая 2024 года. Творчае журы, у якое ўваходзяць мастакі, пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы Гомельшчыны, вызначыць лепшых юных мастакоў вобласці, якія найлепш змаглі выказаць праз малюнак творчую задуму пісьменніка.
Лепшыя работы будуць выстаўлены на спецыяльнай выставе “Малюнак+кніга” на фестывалі кнігі “ЧытайГомель” у маі 2024 года. Работы, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца.
Уладальнік Гран-пры конкурсу, аўтары лепшых малюнкаў (1,2,3 месцы) будуць запрошаны на фестываль “ЧытайГомель” у канцы мая 2024 года і ўзнагароджаны спецыяльнымі дыпломаміVI Адкрытага абласнога фестываля літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”. Акрамя пераможцаў, 20 фіналістаў па рашэнні журы конкурсу атрымаюць заахвочвальныя дыпломы ў электронным варыянце.
Дадатак №1
- АНАННЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт
- АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік
- АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт
- АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт
- АФАНАСЬЕЎ Іван Мікалаевіч, літаратуразнаўца, крытык
- АСТАПЕНКА Вольга Анатольеўна, паэтэса
- БАБЧАНОК Рыгор Уладзіміравіч, паэт
- БЕРАСНЕВА (КОРБУТ) Яніна Алегаўна, празаік
- БІСЕЎ Іван Васільевіч, паэт
- БОЛСУН Міхаіл Міхайлавіч, паэт
- БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч, драматург
- БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік
- БЯЛЬКОВА Ала Анатольеўна, паэтэса
- ВЯЛІЧКА Лілія Іосіфаўна, паэтэса
- ВЕТОШКІН Валерый Леанідавіч, паэт
- ВРУБЕЛЬ Аляксандр Іванавіч, паэт
- ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст, драматург
- ГОВАР Генадзь Васільевіч, паэт
- ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік
- ДОЛБІКАВА Лідзія Дзмітрыеўна, паэтэса
- ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік
- ДЗЯМЧЫХІН Мікалай Яфімавіч, празаік
- ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік
- ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік
- ЖДАНОВІЧ Мікалай Мікалаевіч, паэт
- ЗАРЭЦКАЯ Іна Іванаўна, празаік, паэт
- КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл Мітрафанавіч, празаік
- КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік
- КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт
- КАЛЯДА Аляксандр Рыгоравіч, паэт
- КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст
- КВЯТКОЎСКАЯ Вера Фёдараўна, паэтэса
- КРУПЕНЬКА Святаслаў Генадзьевіч, паэт
- КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, публіцыст
- КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік
- МІРОНЕНКА Анатоль Анатольевіч, паэт
- МІРОНЕНКА Уладзімір Уладзіміравіч, празаік, публіцыст
- МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік, краязнаўца
- МАТВІЕНКА Алена Паўлаўна, паэтэса
- МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна, празаік, краязнаўца
- НІКІЦІНА (ШКЛЯРАВА) Ніна Нічыпараўна, паэтэса
- НЯЧАЕВА Галіна Рыгораўна, паэтэса
- ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік
- ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч, публіцыст
- РАЎЧАНКА Вольга Іванаўна, перакладчык, паэт
- РАГАВАЯ Галіна Аляксандраўна, паэт, перакладчык
- СПАСІБІНА Іна Мікалаеўна, паэтэса
- СМІРНОВА Вікторыя Мікалаеўна, паэтэса
- СЛЯДНЕВА Наталля Яўгенаўна, публіцыст
- ЦІТАРЭНКА Іван Іванавіч, паэт
- ШЫШЫГІН Уладзіслаў Усеваладавіч, паэт
- ЧАРАУХІНА (ДАРОШКА) Таццяна Леанідаўна, паэтэса
- ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік
- ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса
- ШАСТАКОВА Наталля Сямёнаўна, празаік, публіцыст
- ШАСТАКОЎ Максім Яўгеньевіч, празаік, публіцыст
- ШАХ Сафія Мікалаеўна, паэт
- ЯСЬКОВА Людміла Аляксандраўна, паэт.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».