Свята беларускай паэзii «З вытокаý роднай мовы» пад слоганам «Пачувайся беларусам» адбылося ва ýнiверсiтэце

        У рамках Тыдня роднай мовы ý чытальнай зале бiблiятэкi ўніверсітэта адбылося свята беларускай паэзii «З вытокаý роднай мовы» пад слоганам «Пачувайся беларусам», дзе вялася гаворка пра родную мову, бо на працягу стагоддзяў яе прыгожае гучанне беларус пачынаў успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легенд, паданняў. Мова — душа народа, плён працы многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця народа, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова ‒ жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы ‒ няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.     

На сустрэчы са студэнтамi прысутнiчаў Мiхась Болсун — таленавiты гомельскi паэт, празаiк, журналiст, член Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання «Саюз пiсьменнiкаý Беларусi» i Беларускага саюза журналiстаý, лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа, лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі Баяна (2013 г.), лаўрэат абласной прэміі імя Анатоля Грачанікава (2013 г.), лаўрэат літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі «Паэзія» (2016 г.), узнагароджаны ганаровым знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру» (2014 г.), Ганаровы грамадзянiн Чачэрскага раёна Гомельскай вобласцi.

Свята беларускай паэзii «З вытокаý роднай мовы» пад слоганам «Пачувайся беларусам» адбылося ва ýнiверсiтэце

   Паэт расказаý пра гiстарычны шлях роднай мовы, пра сваё юнацтва, калi ýпершыню напiсаý першы верш, як далей складвалася жыццё, што скончыў Палескую сярэднюю школу, факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Гомельскага дзяржаýнага унiверсiтэта і аддзяленне журналістыкі Мінскай ВПШ. Доýгi час працаваý у рэдакцыях раённых газет Чачэрска i Буда-Кашалёва, на Гомельскiм абласным тэлерадыёаб’яднаннi, што пiша вершы на беларускай мове. Студэнты з цiкавасцю слухалi вершы паэта, прысвечаныя сваёй малой радзiме, родным мясцiнам, дзе нарадзiýся; сiнявокай Беларусi, яе краявiдам; Гомелю, гораду над Сожам; вершы пра цудоўную, мiлагучную, непаўторную, родную мову, бо яна ýвайшла ý яго жыццё з вуснаý мацi. У творчасцi М. Болсуна ёсць гумарыстычныя вершы пра каханне, пра сучасную моладзь, з якiмi ён шчыра падзялiýся са слухачамi. На запытанне паэта: «Колькi народных пiсьменнiкаý дала Беларусi Гомельшчына?» — студэнты адразу назвалi Iвана Шамякiна, Iвана Мележа, Iвана Навуменка, Андрэя Макаёнка i атрымалi падарунак з надпiсам паэта. Таксама студэнты прымалi ýдзел у конкурсе «Я – беларус», чыталi вершы на беларускай мове. Мiхась Болсун уручыý пераможцам падарункi са сваiм аýтографам. Напрыканцы сустрэчы была праведзена полiтэхнiчная вiктарына «Сакрэты роднага краю», дзе студэнты актыýна ýдзельнiчалi i правiльна адказвалi на пытаннi вiктарыны.      Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя «Мы — беларусы» i тэматычная кнiжная выстава « Слаýлю цябе, беларуская мова».      Будзьце разам з тымi, хто думае пра будучыню роднай мовы, матчынай мовы. Размаýляйце па-беларуску, бо заýтра наша мова ýсiм нам, нашым дзецям i ýнукам стане неабходнай. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыý па-беларуску, сёння размаýляеш на «трасянцы», а заýтра будзеш гаварыць на чыстай лiтаратурнай мове. Нашы бацькi, дзяды i прадзеды нямала зрабiлi, каб беларуская мова была прызнана роýнай сярод iншых моý свету.

С. Качур, кiраýнiк лiтаратурнага гуртка студэнцкага клуба

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика