Цікавае, прыгожае свята да  Міжнароднага дня роднай мовы  арганізавалі і правялі ў  Гомельскім педагагічным каледжы імя Л. С. Выгоцкага з удзелам выдатнага педагога, паэта, перакладчыка, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Святаслава Крупенькі.

А ў бібліятэцы-філіяле №6  гарадской сеткі бібліятэк таксама ў гэты дзень было надзвычай цёпла ад гучання роднай беларускай мовы. Творчую сустрэчу з юнымі і дарослымі чытачамі тут правяла педагог, паэтэса, перакладчык, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Галіна Рагавая.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.

Яндекс.Метрика