На Рагачоўшчыне шырока і змястоўна адзначылі 90-гадовы юбілей Уладзіміра Караткевіча.

Літаратурныя гасціныя, выстаўкі, культурна-асветніцкія сустрэчы, спектаклі, міні-падарожжы па памятных мясцінах пісьменніка і іншыя рознапланавыя праграмы і мерапрыемствы адбыліся ва ўстановах адукацыі і культуры.

Так, у дзень нараджэння класіка беларускай гістарычнай літаратуры ў Рагачоўскім гарадскім Доме культуры ўсе жадаючыя змаглі паглядзець цікавы відыяролік “Свет Караткевіча”, дзе ў тэатральных пастаноўках перапляліся жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка.

Музей народнай славы парадаваў захапляючай выстаўкай “Пясняр Прыдняпроўя”, на якой можна ўбачыць унікальныя экспанаты – асабістыя рэчы юбіляра.

А ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У. Караткевіча адбылося ўрачыстае ўшанаванне лаўрэатаў літаратурнага конкурсу “І ў песнях, і ў вершах няхай квітнее родны край!”, прысвечанага юбілею Уладзіміра Караткевіча.

Рагачоўскі педагагічны каледж правёў квест-гульню па творах пісьменніка, а раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі арганізаваў літаратурныя чытанні “Ён жыў Беларуссю”. Шматлікія мерапрыемствы прайшлі і ў сельскіх установах адукацыі і культуры.  Ніхто не застаўся ўбаку ад ушанавання юбілейнай даты выдатнага мастака слова. А гэта значыць, што імя Уладзіміра Караткевіча знітавана з лёсам Рагачоўшчыны, дзе ён напісаў многія свае творы, праславіў гэты край.

Міхась СЛІВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика