Да 100-годдзя Івана Мележа

8 лютага 2021 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, аўтара эпічнага цыкла «Палеская хроніка» Івана Мележа. З асаблівай павагай адзначаюць гэтую дату на Гомельшчыне, дзе нарадзіўся Іван Паўлавіч. Юбілейныя мерапрыемствы адбыліся ў межах юбілею, а таксама Года класічнай літаратуры і чытання і ў гарадскіх бібліятэках Гомеля.

4 лютага ў бібліятэцы-філіяле №1 імя І.П.Мележа прайшла літаратурная праграма «Вялікае – у звычайным», якую наведалі вучні 10-х класаў ДУ «Гімназія №14 г. Гомеля». Падчас гутаркі каля выставы «Жыццё, багатае творчасцю» яны пазнаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі Івана Мележа. Напрыклад, школьнікі даведаліся, што першае ў сваім жыцці апавяданне пісьменнік быў вымушаны пісаць левай рукой, таму што знаходзіўся ў гэты час у шпіталі ў Тбілісі. Другі цікавы факт: яшчэ да вайны ў Мележа з’явілася некалькі паэтычных публікацый, і адна з іх была падпісана «Мелеш». Сам Іван Паўлавіч растлумачыў гэта так: «Трэба разборліва пісаць сваё прозвішча пад творам». Таксама не ўсе ведалі, што вобраз свайго Глушака з «Палескай хронікі» Мележ пісаў з суседа па лецішчы.

Да 100-годдзя Івана Мележа

Шмат цікавага пра асобу Івана Мележа і яго «Палескую хроніку», пра ўшанаванне памяці пісьменніка з боку грамадскасці і дзеячоў літаратуры і мастацтва расказаў госць мерапрыемства – празаік, публіцыст, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч. У прыватнасці, вядомы беларускі літаратар падзяліўся ўражаннямі пра сваё першае знаёмства з творамі Мележа, калі быў яшчэ школьнікам і ўспрыняцце раманаў класіка ў сталым узросце, адзначыўшы. што кожны раз у іх адкрывае нешта новае для сябе. Таксама творца павёў размову аб ходзе Года класічнай літаратуры і чытання на Гомельшчыне (прымеркаваны да 100-годдзя І.Шамякіна і І. Мележа), падараваў філіялу свае новыя кнігі.

Пасля гутаркі вучняў чакала інтэлектуальнае кола «Мележ вядомы і невядомы» і літаратурная дэгустацыя «Кошык куранёўскіх прысмакаў».

Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа

Знаўцы творчасці Івана Мележа круцілі кола і адказвалі на пытанні сектара, які выпаў па стрэлцы. Яны расказалі, каго з герояў рамана «Людзі на балоце» пісьменнік параўноўвае з маладзенькай рабінай, якую мянушку і чаму мела Хадоська, хто ў творы быў відны хлопец, з норавам, якога паважалі і пабойваліся і інш.

З задавальненнем вучні называлі і дэгуставалі стравы, якія упамінаюцца ў «Палескай хроніцы», «прыгатавалі» з дадзеных інгрыдыентаў куццю. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі ў падарунак кніжныя закладкі з цытатамі аб мове і рэцэптамі беларускіх страў.

Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа

Дарэчы, напярэдадні і ў гэты дзень ўдзельнікамі інтэлектуальнага кола «Мележ вядомы і невядомы» прапанавалі стаць ўсім наведвальнікам бібліятэкі.

Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа

Бібліятэка таксама запрасіла на літаратурную вечарыну «Жыў лёсам людзей на балоце» членаў клуба для людзей сталага ўзросту «Чароўная муза».

Да 100-годдзя Івана Мележа


Прэс-служба Гомельскага аддзялення ГА «СПБ»

(выкарыстаны матэрыялы ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» ).

Яндекс.Метрика