актыўна працуе з юнымі чытачамі і маладая гомельская паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іна Спасібіна.

Так, у другой палове лістапада яна правяла дзве цікавыя творчыя сустрэчы ў раённым цэнтры Добруш.

Першая з іх адбылася ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 горада Добруша” – Іна Мікалаеўна правяла літаратурную гутарку з вучнямі пачатковых класаў, а ў сярэдняй школе №3 адбылася яе сустрэча са старшакласнікамі.

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

На  абодвух мерапрыемствах паэтэса расказвала пра сябе і свой лёс, чытала вершы, гутарыла з дзецьмі на тэмы, якія іх хвалююць, адказвала на шматлікія пытанні, а дзеці слухалі вельмі ўважліва, з вялікай цікавасцю дзяліліся сваімі захапленнямі. Дарэчы, удзел у гэтых сустрэчах узяла і старшыня Гомельскага абласнога аддзялення РГА “Русское общество” Алена Шацько.

Год літаратуры для дзяцей і юнацтва працягвае свой асветніцкі рух па Гомельшчыне. Па стане на 28 снежня, літаратары Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі правялі ў рамках аб’яўленай на 2019-2020 гады спецыяльнай літаратурнай акцыі ўжо звыш 900 выступленняў, прэзентацый і майстар-класаў для дзяцей і моладзі, якія спрабуюць пісаць, паведамілі ў Савеце аддзялення СПБ.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика