Так можна сказаць пра новую кнігу гомельскага паэта Валерыя Ветошкіна. Пад назвай “Улыбашки” яна выйшла сёлета  ў КУП “Рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”. Гэта зборнік вершаў для дзяцей на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах, адрасаваны дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. 

Творы, як заўсёды ў гэтага паэта, цікавыя, займальныя, павучальныя, у многіх з іх так і струменіць добразычлівы гумар.  Чытачы, як юныя, так і іх бацькі або бабулі з дзядулямі,  з задавальненнем прачытаюць вершы на самыя розныя тэмы са свайго дзіцячага жыцця. Прычым могуць зрабіць гэта на розных мовах, кожная з якіх па-свойму прыгожая і адметная.

Арыгінальныя вершы Валерыя Ветошкіна (а іх у кнізе больш чатырох дзясяткаў) напісаны на рускай мове. На беларускую мову творы пераклала член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Яськова, на ўкраінскую – расійская і ўкраінская паэтэса Вольга Сафронава.

Яшчэ адна асаблівасць гэтага выдання, якое выпушчана накладам 500 асобнікаў, – усе творы ілюстраваны малюнкамі юных мастакоў студыі выяўленчага мастацтва Гомельскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў яны актыўна ўдзельнічалі ў сумесным творчым праекце – і кніга атрымалася на славу! Дапаможа яна ў працы і выхавацелям дзіцячых дашкольных устаноў, і настаўнікам пачатковых класаў, а самае галоўнае – прынясе вялікую радасць юным чытачам.

Міхась СЛІВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика