Да 90-годдзя вядомага беларускага літаратара


                                                 


Запрашаем:

26 лістапада — у Дом літаратара ( г. Мінск, Фрунзе,5) на літаратурную імпрэзу, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (15.00).

У чацвер, 26 лістапада, да 90-годдзя з дня нараджэння выдатнага пісьменніка, перакладчыка і крытыка Уладзіміра Караткевіча гледачоў тэлеканала «Беларусь 3» чакаюць экранізацыі знакамітых твораў майстра гістарычнай прозы, а таксама некалькі дакументальна-біяграфічных праектаў уласнай вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі.

Філасафічная, сімвалічная і самабытная, літаратурная спадчына Уладзіміра Караткевіча стала неад’емнай і важнай часткай нацыянальнай беларускай культуры. Спецыяльна да дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча «Беларусь 3» прапануе здзейсніць пазнавальнае падарожжа па старонках ягонага жыцця і творчасці, прагледзеўшы дакументальныя праекты тэлеканала — «Люблю і памятаю» ў 10.40 і 23.15, «Запіскі на палях» у 11.20 і 17.40, а таксама фільм «Сівая легенда Уладзіміра Караткевіча» з фондаў медыяхолдынга ў 14.55.

Для самых маленькіх тэлеканал падрыхтаваў 10-хвілінны тэматычны мультфільм паводле казкі Уладзіміра Караткевіча «Вясна ўвосень», які пакажуць у вячэрняй «Калыханцы» ў 20.40.

Алена ДРАПКО, «Звязда»


Кастусь Каліноўскі ці Алесь Загорскі? Гервасій Выліваха альбо Надзея Яноўская? Прайдзіце тэст на сайце wir.by і даведайцеся, хто вы з герояў Уладзіміра Караткевіча!

Спецыяльна да юбілею нашага любімага пісьменніка, «заўжды маладога літаратара», які абудзіў нацыянальную самасвядомасць, навучыў піць каву з перцам і натхніў насіць сваё неба з сабой: https://wir.by/be/article/karatkiewich-test

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика