ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні XІІ абласнога конкурсу чытальнікаў «Захаваем свет разам!”, прысвечанага 80-годдзю Гомельскай вобласці, 100-годдзю Леаніда Гаўрылава, 80-годдзю Анатоля Грачанікава.

 

 

XІІ абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Творчае спаборніцтва будзе наладжана з 1 лютага 2018 года па 26 красавіка 2018 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Для выканання ўдзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць:

а) мастацкія творы з творчай спадчыны Анатоля Грачанікава;

б) мастацкія творы з творчай спадчыны  Леаніда Гаўрылава;

в) мастацкія творы сучасных паэтаў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі;

г) мастацкія творы паэтаў – ураджэнцаў Гомельскай вобласці, якія з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У конкурсе прымаюць удзел вучні агульнаадукацыйных школ, іншых устаноў адукацыі Гомельскай вобласці з 12 да 17 гадоў.

Конкурс праводзіцца ў адной намінацыі:  «паэзія» (верш, урывак з паэмы; час чытання – не болей 5 хвілін).

Конкурс праводзіцца ў 4 этапы:

  1. Школьны этап.
  2. Раённы этап.
  3. Абласны завочны этап.
  4. Выніковы вочны этап.

 

Школьны этап арганізоўваецца ўстановамі адукацыі раёнаў на працягу лютага 2018 года. Пераможца школьнага этапа прымае ўдзел у раённым этапе.

Раённы этап арганізоўваецца раённымі аддзеламі адукацыі ў сакавіку 2018 года. У гэты перыяд аддзеламі адукацыі райвыканкамаў вызначаюцца тры пераможцы раённага этапу  абласнога конкурсу чытальнікаў (адпаведна – першае, другое і трэцяе месца).

Пераможцы раённага этапу ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі і прымаюць ўдзел у абласным завочным этапе.

Для гэтага ажыццяўляецца відэазапіс выканання мастацкага твора, які  перасылаецца на электронны адрас: konkurslitgspb@yandex.ru да 5 красавіка 2018 года.

На гэты ж электронны адрас дасылаецца заяўка за подпісам начальніка аддзела адукацыі гаррайвыканкама (на імя старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча). У заяўцы змяшчаецца падрабязная інфармацыя аб удзельніку абласнога этапа з датай нараджэння, клас, школа, імя аўтара і назва твора, які выконвае ўдзельнік, а таксама аб педагогу, які  падыхтаваў  вучня, указваецца яго кантактны тэлефон (прадугледжваецца, што, ён будзе потым суправаджаць вучня-пераможцу ў г. Гомель на выніковы этап).

Заяўкі, што прыйшлі пазней адзначанага тэрміну, не разглядаюцца.

Абласны завочны этап праводзіцца да 15 красавіка 2018 года шляхам праслухоўвання дасланых відэазапісаў.

Творчае журы, у якое ўваходзяць пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы вобласці, вызначае 10 лепшых чытальнікаў, якія найлепш змаглі выказаць мастацкую задуму аўтара і паказалі добрае валоданне беларускай ці рускай мовамі.

Пратакол абласнога завочнага этапа конкурсу чытальнікаў будзе дасланы ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама для паведамлення яго вынікаў канкурсантам, таксама імёны 10 лепшых чытальнікаў будуць агучаны ў сродках масавай інфармацыі Гомельшчыны і на сайце pismennik.by.

Гэтаксама 10 відэазапісаў лепшых чытальнікаў будуць змешчаны для прагляду на сайце pismennik.by.

Выніковы этап, на які прыедуць 10 лепшых чытальнікаў, будзе праведзены 26 красавіка 2018 года ў офісе Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (па адрасе: г. Гомель, вул. Савецкая, 126, офіс 400-401, 4 паверх; праезд ад чыгуначнага вакзала на тралейбусе №1,15, 20 да прыпынку “Рамбыттэхніка”).

Па  выніках апошняга этапа  конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў  (1,2,3 месцы) з уручэннем дыпломаў  заснавальніка і арганізатара конкурсу, абласных альманахаў “Літаратурная Гомельшчына” і іншых выданняў Гомельскага аддзялення СПБ.

Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!». Педагогі, якія падрыхтавалі пераможцаў конкурсу, таксама могуць быць адзначаны журы і арганізатарам конкурсу. Гэтаксама аргкамітэт рэкамендуе аддзелам адукацыі прэміяльна заахвоціць настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў абласнога конкурсу чытальнікаў.

Юныя чытальнікі і іх настаўнікі, па магчымасці, сустрэнуцца з  аўтарамі выбраных для мастацкага чытання твораў,  атрымаюць у падарунак  ад іх кнігі з аўтографамі пісьменнікаў. Для пераможцаў конкурсу будзе арганізавана культурная праграма з наведваннем Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў.

Удзельнікі выніковага этапа 26 красавіка 2018 года будуць забяспечаны гарачым харчаваннем за кошт заснавальніка і арганізатара конкурсу. Праезд суправаджаючых педагогаў і вучняў – за кошт раённых аддзелаў адукацыі.

 

Палажэнне зацверджана Саветам Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (пратакол №4 ад 26.01.2018 года).

Коментарыi па тэме “УВАГА! 1 ЛЮТАГА СТАРТУЕ АБЛАСНЫ КОНКУРС ЧЫТАЛЬНІКАЎ «ЗАХАВАЕМ СВЕТ РАЗАМ!»”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика