Палажэнне

аб правядзенні

абласнога літаратурнага конкурсу

 

прысвечанага Году малой Радзімы ў Беларусі

 

Абласны літаратурны конкурс  “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”

на лепшы публіцыстычны твор праводзіцца з 15 лютага па 30 ліпеня 2018 года.

Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу з’яўляецца Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай стварэння і прапаганды таленавітых твораў, выяўлення  і падтрымкі найболей таленавітых  аўтараў Гомельшчыны. Яго мэтай з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць.

Аўтары (асобна праводзяцца конкурсы па ўзроставых катэгорыях: 10-17 гадоў; 18-35 гадоў; з 35 гадоў і вышэй)  удзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца  творы, якія раней  не былі апублікаваныя. Пры гэтым аўтары гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта гэтым аўтарам і выключнае права на іх публікацыю не перададзена трэцім асобам. У конкурсе прымаюць удзел аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Аўтары падаюць наступны пакет дакументаў:

 тэксты твораўнарысы, замалёўкі, эсэ на беларускай ці рускай мове, адпавядаючых заяўленай тэматыцы конкурсу, памерам да 6000 знакаў.

– заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова  павінна быць змешчана анатацыя твора, паведамляецца  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан,  хатні адрас, кантактны тэлефон).

Калі аўтар не прадстаўляе поўны пакет дакументаў, аргкамітэт мае права адхіліць твор ад удзелу ў конкурсе. Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць аб згодзе аўтара, у выпадку перамогі ў конкурсе, на размяшчэнне дадзенага твора ў друкаваных і электронных СМІ і на наступную магчымую публікацыю гэтага твора на безганарарнай аснове ў альманаху «Літаратурная Гомельшчына» або іншай друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчаная па выніках конкурсу. Пры гэтым за аўтарам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на апублікаваныя творы, як падчас дзеяння дадзенага конкурсу, так і пасля яго.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальнныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства.  Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць  нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасці.

Вершаваныя творы, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Перапіску з аўтарамі аргкамітэт конкурсу не вядзе. Члены журы не могуць удзельнічаць у конкурсе.

Вынікі конкурсу аб’яўляюцца не пазней 5 верасня 2018 года ў СМІ Гомельскай вобласці і на сайце аддзялення СПБ pismennik.by.

Вынікі конкурсу падводзяцца журы,  у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова, прадстаўнікі заснавальнікаў і арганізатараў. Журы  калегіяльна вызначае лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу.

Крытэрыі ацэнак журы: валоданне літаратурнай мовай; пісьменнасць; мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора; творчая самастойнасць.

Вынікі працы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляюцца заснавальнікам конкурсу. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.

Па  выніках   конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў (1, 2, 3 месцы)  з уручэннем памятных  дыпламаў  заснавальнікаў і арганізатараў конкурсу.  Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат  абласнога літаратурнага конкурсу “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!” Творы пераможцаў конкурсу публікуюцца ў альманаху “Літаратурная Гомельшчына”.

Аргкамітэтам, фундатарамі, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць заснаваны спецыяльныя прызы для пераможцаў конкурсу.

Узнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”  праводзіцца ва ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам заснавальнікаў конкурсу, прадстаўнікоў  пісьменніцкай грамадскасці, дзеячаў культуры.

Творы трэба дасылаць на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.by

Пераможцы конкурсу могуць быць запрошаны для ўдзелу ў ІІ Міжнародным Форуме маладых літаратараў і Міжнародным фестывалі-свяце “Славянскія літаратурныя дажынкі – 2018”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика