Творческие работы обладателей 1 и 2 мест Открытого литературно-музыкального конкурса «Город, который мне дорог…», посвященного 880-летию города Гомеля

      ГРАН-ПРИ

        Леонид СЕВЕР, Неклиновский район, Ростовская область

Всегда возвращаюсь к тебе, мой приветливый город…     
https://cloud.mail.ru/stock/htqGQHeMfTwJgD61ATJ2PC2n

Смотрите видеоклип песни, созданной на стихи обладателя Гран-при Леонида Севера!                                                                                      

1.

Всегда возвращаюсь к тебе, мой приветливый город,

На въезде от яблонь брилёвских царит аромат,

Ты вдоль по Советской всегда поразительно молод,

Хоть девять веков очень скоро объявят парад.

В тебе нет столичных жестокости, шума и фальши,

У Танка, мы с мамой кормили всегда голубей,

А жизнь по проспектам летит и уносится дальше,

Блеснув широтою спокойных твоих площадей.

2.

Район Фестивальный считался конечным в маршруте,

А школа на Брестской мне стала началом начал,

Ступили в Давыдовку новеньких два института,

А город за солнцем до Солнечной вдаль зашагал.

Ты свято хранишь православную, добрую волю,                             

С улыбкой стоишь над потоком шальных скоростей,      

И Мильча с Прудком породнились, став городом Гомель,

И я породнился с красой необъятной твоей!

3.

Здесь юность моя заблудилась в тенистых аллеях

И треснула вдруг, как надломленный стужей базальт,

Но радует то, что я стал и мудрей и добрее…             

А Монастырёк получил долгожданный асфальт!    

Плывут величавые лебеди в княжеском парке,

Видна Новобелица в дымке слегка голубой,

Вдоль пляжа мальчишки гребут в легкокрылых байдарках,

Вокруг тишина, упоение, мир и покой.

4.

Тебя разрушали тупым сапогом изуверы,

Но ты воскресал из руин, как ни злилась беда,

И вечный огонь  навсегда сберегут пионеры,

Шеренгою стройной шагая на площадь Труда.

Ты так и живёшь теплотой материнских советов,

Заботами Батьки, трудами душевных людей.

Над Сожем привычно встают золотые рассветы

И я восхищаюсь родной Беларусью моей!

Гомелю (на беларускай мове)                                        

1.

Вяртаюся зноў да цябе, і на сэрцы цяплее.

Ты водарам яблынь брылёўскіх вітаць мяне рад.

Іду па Савецкай – дзіўлюся, што ты не старэеш,

Хоць дзевяць вякоў вельмі хутка аб’явяць парад.

Няма ў табе жорсткасці, шуму і фальшу сталічных.

Ля Танка мы з мамаю птушак кармілі заўжды.

Жыццё па праспектах ляціць, за сабою нас кліча,

А плошчы, бліснуўшы прастораю, вабяць сюды.

 2.

Раён Фестывальны лічыўся концоўкай маршруту.

Тут школа на Брэсцкай… Яна мяне вывела ў свет.

Ступілі ў Давыдаўку новенькіх  два інстытуты.

А горад да Сонечнай крочыў за сонцам услед.

На варце стаіць, зберагаючы Божую волю,

Гартае падзеі з шалёнаю іх мітуснёй.

Зрадніліся Мільча з Прудком, упісаўшыся ў Гомель.

І я парадніўся з красой неабдымнай тваёй.

3.

Юнацтва маё заблукала ў цяністых алеях

І трэснула раптам, як зломаны сцюжай базальт.

Ды я, калі з горана выйшаў, адчуў, што сталею…       

А Манастырок  атрымаў свой  чаканы асфальт.        

Плывуць ганарлівыя лебедзі ў княжацкім парку.

Відаць Навабеліца ў мяккай смузе за ракой.

Грабуць уздоўж пляжа хлапцы ў легкакрылых  байдарках.

Наўкол цішыня, асалода, і мір, і спакой.

4.

Тут нелюдзі злосна тваё разбуралі багацце,

Ды ты паднімаўся з руін, выбіраўся з бяды.

На плошчы знаёмай стаяць піянеры на варце,

Каб Вечны агонь заставаўся гарэць назаўжды.

Ты так і жывеш цеплынёй мацярынскай парады

 І клопатам Бацькі, сардэчных людзей дабрынёй.

Няхай жа над Сожам усход залаціцца на радасць.

І я захапляюся зноў Беларуссю маёй!

 (пераклад Галины Рагавой)

ПЕРВОЕ МЕСТО

Дарья Дорошко, г. Гомель

Мой город

У Гомеля в плену по воле парк

Летит из века в век старинный парк.

У Гомеля в объятиях душа,

Питается из звёздного Ковша.

Моя душа зарёю поутру

Искрится и резвится на ветру.

Моя душа зимою — чистый снег.

И птицы взлёт, и рыси быстрый бег…

Она сама — мой город вековой

До каждой горькой раны боевой.

Её крушили, предавали, жгли,

В неё вонзался строгим взглядом лик,

Её пытали и лишали сил,

Её Чернобыль чуть не погасил!..

Её делили меж собой враги,

Она молила небо: «Сбереги!»

Мой город Гомель, Гомий — это я.

Здесь каждая овражина моя!

И каждый лист кленовый на ветвях,

И каждая рулада соловья!..

Ну вот, сказала. Что ещё писать?

Об окруживших Гомель мой лесах?

Про пуха тополиного полёт?

Про ясенево семя-вертолёт?

Так и они мои, здесь всё моё:

Душа моя так любит и поёт.

И никому, нигде и никогда

Я Душу-Город-Счастье не отдам!

          ВТОРОЕ МЕСТО

Наталья Чернобай, аг. Чемерисы Брагинского района

Гомельский вальс

Наш город любимый, ты сердцем хранимый,

Тепло нам под сенью дерев.

Здесь древностью веет, и лица светлеют,

И слышится речки напев.

Плывут облака над Сожем,

На больших лебедей похожи.

Вы разрешите пригласить Вас

На Гомельский вальс, на Гомельский вальс…

Здесь детство промчится, любовь постучится,

Наполнив полётом сердца,

Мы внуков дождемся, и им улыбнемся —

Пусть жизни не будет конца!

Плывут облака над Сожем,

На больших лебедей похожи,

Вы разрешите пригласить Вас

На Гомельский вальс, на Гомельский вальс…

Осенние листья кружат над фонтаном,

Мелькает цветной фейерверк.

Тебя мы любить  никогда не устанем,

Тебя сохраним навек!

Плывут облака над Сожем.

На больших лебедей похожи,

Вы разрешите пригласить Вас

На Гомельский вальс, на Гомельский вальс…

Галина Радионова, г. Гомель

ГОМЕЛЬСКИЕ ДОЖДИ

Дождь,
    дождь,
         дождь
Всё стучит по стеклу.
Дождь,
    дождь, дождь
На всю ночь и к утру…
То тихим шепотом,
То будто плачет навзрыд,
И под мелодию капель
    Гомель  мой тихо спит.

Шумно промчатся
         по лужам
          колёса машин.
Вырвут из сумрака
             фары
Застывшие окна витрин.
В парке танцуют
             дождинки на  листьях
         в аллеях пустых.
И в ожиданьи рассвета
     мост старый притих.

Дождь,
   дождь,
      дождь,
Частый гость он у нас.
Дождь,
  дождь,
     дождь
То на день,
        то — на час.
Моет дворы,
   моет крыши
 и моет глазницы окон,
И напевает на ушки
         малышам
           сладкий сон.

Я люблю город вечерний
 под летним и тихим дождём.
По переулкам знакомым
    с зонтом
     мы шагаем вдвоём.
Радостным светом
     блестят в отраженьях
         огни фонарей
И засыпает мой город
            за тайной дверей.

Дождь,
  дождь,
    дождь
Всё стучит по стеклу…

Творы пераможцаў у намінацыі  “Кароткае апавяданне” Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Іван Шамякін. “Сэрца на далоні”.

Ніна РЫБІК, г. Астравец Гродзенскай вобласці

Макотра кашы

-Аксіння, немцы!

Гэты вокліч мужа застаў Аксінню, калі яна заканчвала порацца. Самі сабой пападалі дадолу пустыя вёдры… Немцы? Адкуль? За два гады вайны іх ні разу не бачылі ў іх сяле! У чэрвені 41-га прайшлі праз Уласы нейкія славакі, але нікога не зачапілі. Потым у Аравічы прыплыў па Прыпяці і высадзіўся Каўпак. Хлопцы і маладыя мужчыны з Уласоў пайшлі да яго ў атрад.

І вось – немцы! Што ж рабіць?

–Аксіння, што ты стаіш, як корч у лазе? – спехам запрагаючы каня, крыкнуў Майсей. –Бяры дзяцей, сядайце хутчэй на воз! Уцякаць трэба…

–Дык жа ж Волечка гусей пасці пагнала… Мо, я пачакаю, пакуль яна вернецца? –кінуўшыся было ў хату, спынілася на паўдарозе Аксіння.

–Ты мо здурэла? – злосна крыкнуў Майсей. – Я ж кажу табе: немцы і паліцаі ачапляюць вёску. З Украіны, з Машава ідуць. Вольга, як уратуецца, то знойдзе нас. А як не, то што, астатніх шасцёра палажыць тут, ды яшчэ і ўнукаў?

–Але ж, Майсей… – спрабавала яшчэ нешта запярэчыць жонка. І тут застракатала аўтаматная чарга – зусім побач, Аксінні на момант падалося, што ў суседнім двары. Яна кінулася ў хату.

–Дзеці, хуценька на воз! Уцякаць трэба. Немцы…

Малыя яшчэ менш, чым маці, ведалі, хто такія немцы і чаму ад іх трэба ўцякаць. Але ўсе, нават маленькая Раіса, борздзенька пасаскоквалі з печы, з прыпечка, з пасцелі і, як гарох, высыпалі на двор. Толькі Хведар разгублена сядзеў: у яго не згіналася ў калене нага – малым гуляўся з дзецьмі і зашчаміў паміж стальцамі, а да доктара не павезлі, так і застаўся калечкай. Але тут у хату ўскочыў бацька, узяў сына на плечы і панёс да воза.

–Майсей, мо трэба што ўзяць? Чымсьці трэба будзе дзяцей карміць, —  кінуўшы на абярэмак сена, што ляжаў на возе, старое радно, спытала Аксіння.

–Ты чуеш, што страляюць? Сядай хутчэй!

І перш чым Аксіння ўладкавалася ззаду воза, скамандаваў паслухмянаму Орліку:

–Н-но!

Конь, моцна перацяты скураной пугай, прыспешыў крок, цягнучы воз, на якім умасцілася немалая сям’я. Ён ужо выйшаў са двара, як Аксіння саскочыла з воза:

–Ой, у печы ж макотра з кашай засталася!

–Ты што, зусім з глузду з’ехала? – не спыняючы каня, азірнуўся муж. – Якая каша?!! Якая макотра?

–Вы едзьце, я даганю! – гукнула ўслед Аксіння.

І ўжо ўбягаючы ў хату, пачула:

–Мы ў Яўменавым беразе будзем!

Аксіння хуценька адкінула засланку, дастала з печы макотру, у якой даспявала ячневая каша, схапілася за яе круглыя бакі: гарачая, хай на цябе трасца! Разаслала пасярод стала рудую канаплянку, укруціла гарачую макотру, закінула за плечы, завязаўшы наперадзе вузлом, і памкнулася да дзвярэй – даганяць сваіх.

 І тут пад вакном мільгануў цень. Аксіння прыгнулася, ушчамілася пад шырокі дашчаты полік, на якім спала ўся сям’я. 

–І гэтыя, мусіць, паспелі ўцячы, халера на іх, – пачула яна голас, які падаўся ёй знаёмым: здаецца, так картавіў машаўскі хлопец, які некалі заляцаўся да іх дачкі Сафеі… Казалі, што ён, як пачалася вайна, пайшоў у служыць паліцыю. Добра, што і не аддалі за гада такога!

–А ты правер! – скамандаваў іншы, незнаёмы голас.

Рыпнулі дзверы – і маладзіца ўціснулася ў самы кут, баючыся дыхнуць. Брудныя боты пратэпалі праз хату і спыніліся ля стала. Аксіння ўбачыла, што на правым запяклася кроў, і заплюшчыла ад страху вочы… Але боты пагрукалі назад:

–Няма там нікога, – пачулася з панадворку.

У двары стала ціха. Аксіння паўзком дабралася да драбіны, і, не ўзлезла, а, здаецца, ўзляцела на гарышча. Кінулася да акенца, што выходзіла на гароды.За імі – лаза… От каб зараз там апынуцца!

Пэўна, пра ратавальную лозу думала не яна адна: туды ж бегла суседская дзяўчынка, Юркава Волечка: косы яе распляліся і рассыпаліся па плячах, белая касыначка матлялася ў руцэ… І раптам прагучаў стрэл –  Воля, узмахнуўшы касыначкай, павалілася на грады, дзе ўжо вытыркаліся зялёныя іголачкі нядаўна пасаджанай цыбулі…

Аксіння ў роспачы кінулася да другога акенца, якое выходзіла на вуліцу. І тут жа адхінулася: пад дуламі аўтаматаў людзей выводзілі з хаты, дзе ляжала памерлая надоечы Хамічыха і куды многія пайшлі ў спадзеве ля чужой смерці ўратавацца ад сваёй, разважаючы, што і немцы – не звяры. Натоўп гналі да школы. Над саламянай страхой Хамічовай хаты займалася полымя. Занялася агнём суседская хата, гумно…

І тут Аксіння ўбачыла, што языкі полымя скачуць і па яе акенцу. Яна кулём скацілася ўніз, перакінуўшы канаплянку з макотрай са спіны наперад, прыкрылася ёй і, стараючыся не дыхаць, выпаўзла з ахопленай агнём хаты. Дым слаўся па-над зямлёй – і маладзіца папаўзла з селішча да гародаў. Ужо калі мінула мёртвую Юркаву Вольку – белая касынчка, заціснутая ў руцэ, трапятала на ветры, як сцяг – прыўзнялася.

І тут жа пачула за спіною грознае “Хальт!” Азірнулася – зводдаль стаяў немец. “А хай цябе хіндзя б’е!” – раззлавалася Аксіння і, прыціскаючы да грудзей макотру з кашай, кінулася бегчы. Ззаду даносілася “Хальт!”, “Хальт!” і важкі тупат ног, а яна, не азіраючыся, імчала да выратавальнай лазы.

Тупат за спіной сціх і пачуўся бразгат зброі. “Зараз будзе мне тое, што Вольцы,” – падумала Аксіння, не спыняючыся.

І тут сцежка абарвалася на беразе вялікай копанкі, куды яны хадзілі праць папярэдне пазоленую ў жлукце бялізну. Не думаючы, што копанка глыбокая, а вада халодная, Аксіння з разбегу скокнула ўніз. І ў той жа момант прагучаў стрэл.

“Мусіць, жывая, – падумала, адпаўзаючы ў зараснікі чароту пад крутым берагам.

Важкія крокі набліжаліся да яе хованкі. Жанчына апусцілася як мага глыбей, уціснулася ў ілістае дно – з вады вытыркалася толькі запэцканая сажай плямка твару.

Крокі спыніліся якраз над ёй. Бразнуў затвор аўтамата. “Ну вось і ўсё… Накарміла дзяцей кашай…” Аўтаматная чарга паласнула па вадзе – кулі ціўкалі і  падымалі бурбалкі на сярэдзіне копанкі, затым пасеклі лісце па кустах вербалозу, што схілілі голле да самай вады на тым беразе.

Немец пастаяў  на беразе яшчэ колькі часу, потым буркнуў: “Капут!” – і цяжкія крокі пачалі аддаляцца.

…Яны даўно заціхлі, а Аксіння ўсё яшчэ ляжала ў вадзе, не верачы, што ацалела.

…Калі яна выбралася на другі, зарослы лазою бераг, вёска дагарала. Аксіння пашукала вачыма сваё селішча, з якога ўцякла некалькі гадзін таму – за грушай-дзічкай, дзе стаяла колісь іх хата, падпіраў неба такі ж чорны комін, як і на ўсіх астатніх, і гэтак жа курэў дым. Ад школы чуліся крыкі і енкі людзей, аўтаматныя чэргі і адзінокія стрэлы, крыкі на незразумелай мове і лаянка паціцэйскіх.

Аксіння не плакала – слёзы, здаецца, высушыла полымя, у якім згарэла іх вёска. Не радавалася, што засталася жыць. Цешыла адно: яна ўсё ж прынясе дзецям цэлую макотру кашы!

І Аксіння падалася ў Яўменаў бераг шукаць сваіх. 

Валянціна Кадзетава-Арэстава, п. Лукскі Жлобінскага раёна

ГАРАДЖАНКА І ЛЯСУН

Апавяданне

З далёкай далечы ехала  яна ў ціхую вёсачку, адкуль некалі  пайшла -паляцела  у сапраўднае, як ёй тады  думалася,  жыццё.  А цяпер вярталася  сюды са  спустошанай душою  і  надзеяй  на выратаванне   ад таго «сапраўднага»…

  Чым карацейшай станавілася дарога, тым мацней авалодвала ёю  прадчуванне невыказнай асалоды ад   радасці, з якой, вядома ж, сустрэнуць яе землякі.  А землякі…  Амаль ніхто  ўжо не пазнаваў  яе: «Гараджанка нейкая». Ды і  тыя,  хто пазнаваў,  асабліва яе жыццём не цікавіліся. Чужая яна тут, зусім чужая…

Дык няўжо і  ў гэтым лесе, дзе калісьці было знаёмым бадай кожнае дрэва, яна цяпер таксама чужая? Ну вунь жа за той  лагчынаю,засланай  мяккім дываном  імху, павінен быць малады сасоннік, куды   яна   ўпотайкі бегала на спатканне  да светлавалосага сінявокага юнака і дзе ўпершыню пачула запаветныя словы, якіх з заміраннем сэрца чакае кожная жанчына! Але спроба адшукаць той сасоннік зноў і зноў прыводзіць яе вось да гэтага друзлага , даўно паваленага ветрам дрэва! Насланнё нейкае. Няўжо  і праўда лясун водзіць?

 Ёй  зрабілася вусцішна.  З сутоння памяці, з самага

 яе донца, выплыла: « Трэба ўлагодзіць гаспадара лесу: пачаставаць  і прачытаць замову!»

Разгарнула пакунак з некранутым « тармазком». Стала   на скрыжаванне сцежак, паклала  пачастунак на зямлю, адышла на некалькі крокаў, начарціла  круг,стала у яго і   прагаварыла: «Цар лясны, бацюшка лесавы,  на кліч мой адзавіся, на кліч мой прыдзі, з дабрынёй да мяне з’явіся.»

 — Іду  — у  — у! — данеслася з лесу, і праз імгненне перад ёю, знямелай ад прымхлівага страху, з’явіўся…лясун!?  Доўгія русявыя валасы,барада з ніткамі сівізны…  А як жа бейсболка, спартыўны касцюм, красоўкі? Ну які ж гэта лясун? Звычайны  чалавек. Толькі вось вось вочы… Хіба ў  у звычайнага чалавека могуць быць такія пранізліва  — зялёныя  вочы?

 Ён, відаць, адчуў яе стан  і вінавата схіліў галаву:

 —Прабачце, калі ласка, відаць, пажартаваў я не вельмі ўдала.

—А  я насамрэч паверыла,—выдыхнула  яна.

— Што я лясун ? Ну дык мяне з таго часу, як пасяліўся тут, інакш і не называюць.

— Тут— гэта дзе?

— А вось дзе, — ён паказаў рукою  на лес і, прачытаўшы на яе твары здзіўленне, дадаў: —Так склалася. Ну мізантроп я. Такім вось урадзіўся.

    Не, ТАКІМ ён  не нарадзіўся, а стаў  толькі тады, калі ўведаў усю глыбіню  чалавечай подласці.  Ну не любіць ён людзей і  асабліва не любіць тых,  што па восені  прыходзяць, а  часцей прыязджаюць ў ЯГОНЫ лес  Яны не разумеюць ды і няздатныя  зразумець, што лес любіць цішыню, і таму  разбураюць  яе прыдуркаватым галёканнем і віскам,  збіваюць нагамі казачна прыгожыя  мухаморы, а ў пошуках залацістых  лісічак ірвуць смарагдавы мох, пакідаючы гідкія  брудныя пралысіны. Яны смецяць на лясных палянах і а іншым разам і раскладалаюць там вогнішчы .

Гэтая жанчына прыйшла сюды адна. Ён ужо колькі часу назіраў за ёй, зусім не падобнай  да  варвараў, апантаных прагаю  дармавых лясных  прысмакаў.  У руках яе не было нічога, апроч  невялічкай чорнай сумачкі. Яна шэптам размаўляла з дрэвамі, травамі і ўсё штосьці адчайна шукала ды, відаць, ніяк не магла знайсці…

 —Я магу чым — небудзь дапамагчы Вам? Паверце, праз столькі гадоў,што жыву тут…

   “ Праз столькі гадоў…” І тут яе нібы  агнём апякло:  ды як жа яна дадумалася ПРАЗ  СТОЛЬКІ гадоў шукаць  тут той самы МАЛАДЫ сасоннік?! 

—Не — не, дзякуй нічога не трэба, — прамовіла яна і спешнай хадою скіравалася  да выхаду з лесу.

Ён быў зрушыўся з месца, але тут жа прыпыніўся і, пакуль постаць жанчыны не схавалася  за дрэвамі, задуменна глядзеў ёй услед.

***

 “ Не трэба было чапаць мінулае, мінулае не хоча, каб да яго нават дакраналіся, а  не тое што вярталіся ў яго», — успамінала яна недзе чутае,  і   вочы поўніліся слязьмі.

 Калі хочаш пачаць жыццё нанава, то трэба нанава і пачынаць. Вось гэты ж загадкавы  з пранізліва — зялёнымі вачыма  змог!  А калі б…  Ды не, ён нават  імя яе не спытаўся. А каб спытаўся, каб паклікаў? Ой, ды што ж  гэта з ёю  робіцца?

***

 Ён вярнуўся дадому, у некалі зладжаную ўласнымі рукамі хаціну на беразе  ляснога возера  і стомлена прысеў на канапу.

Усё  перавярнулася  ў ім  пасля сустрэчы з той дзівакаватай жанчынаю: нібы ільдзінка ў гарачых далонях раставала  ў сэрцы ўдаўнелая нелюбоў да людзей і ўпершыню  за  многія  гады адзінота ужо не падалася салодкай і жаданай.

Ну чаму ён спыніўся,  калі яна сыходзіла?  І што цяпер?

А  лес ледзь чутна спяваў сваю адвечную  песню  пра хуткаплыннасць  чалавечага жыцця  і пра бясконцае шчасця кожнага яго імгнення.

Творчыя працы лаўрэатаў II Адкрытага літаратурнага конкурсу гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова

Намінацыя “Паэзія”

Першае месца

Віктар Сабалеўскі, г. Узда, Мінская вобласць.

Віктар Вацлававіч Сабалеўскі, г. Узда Мінскай вобласці

БАЙКІ

Гром, Маланка і Дождж

Пасля першай навальніцы

Выйшлі людзі падзівіцца

Як вакол павесялела:

Травы ў рост пабеглі смела,

Агародныя расліны

Падстаўляюць сонцу спіны,

Ажылі кусты і дрэвы,

Паярчэлі птушак спевы.

Стала цёпла і прыгожа.

Кажуць людзі: “Дзякуй, божа,

За такое абнаўленне!

Прарастае хай насенне,

Хутчэй нівы каласяцца.

Будзе, будзе плён ад працы!”

Нос задраў угору Гром:

— Я да вас іду з дабром!

Я й глухога разбуджу.

А што толку ад Дажджу,

Таго нуднага ціхоні?

Мяне ўсе пачулі сёння!

— Ты не вельмі ганарыся!

Калі б ты, як я, свяціўся,

Умеў кідаць бліскавіцы,

То было б на што дзівіцца! –

Запярэчыла Маланка,

Не без пыхі грамадзянка.

Усміхнуўся ціха Дождж:

— Вы ўсе важныя, няўжо ж!

Вас чуваць, відаць здалёку,

Толькі мала з таго толку…

……………………

І між людзей вось так бывае:

Чужая слава асляпляе.

Не варта поспехам лічыць

Усё, што грукае, блішчыць.

Творчыя працы лаўрэатаў II Адкрытага літаратурнага конкурсу гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова

Намінацыя “Проза”

Першае месца

Елісеенка Кацярына, г. Магілёў

Пра маці, вяргіні, сфатаграфаванае вока Шарыка і маю «мабільнікавую» залежнасць

Мая маці – гэта чалавек з дваццатага стагоддзя, а я з дваццаць першага. Зразумела, не ўсе мае каштоўнасці прымае яна, а я не заўсёды разумею яе. Апошнім часам асноўным пытаннем ў нашых адносінах стала мая “мабільнікавая” залежнасць. Нават не толькі мая, але і ўсёй моладзі. Маці, сапраўды, упэўнена, што моладзь звар’яцела ад мабільнікаў і таму перастала апранаць на ногі шкарпэткі зімой. Я шкарпэткі апранаю, а вось у мабільніку “сяджу”. Што ёсць. Дастаўка прадуктаў, камунальныя плацяжы, электронная кішэня, інтэрнэт-крамы – усё гэтая зрабіла маё жыццё значна лягчэй, але і вымушае “сядзець” у мабільніку шмат часу.

На вайне ўсе сродкі даспадобы. Гэта дэвіз маёй маці. Пасля таго як некалькі гадоў таму яна замовіла малебен у царкве “супраць мабільнікавай залежнасці”… Я выпадкова выпусціла тэлефон у ванну з вадой. Прыйшлося купляць новы. Але маці не здаецца… Працягвае барацьбу.

Усё б нічога. Але ж і мабільнікі вядуць бойку з маёй маці. Па-першае, мабільнік у маці Ёсць. Маці ведае: там дзве кнопкі кіравання — “Зялёны тэлефончык” і “Чырвоны тэлефончык”, а яшчэ хуткі набор. Усё астатняе мабільнік робіць “сам”: падключае гульні, рэкламу і іншае, што спісвае з рахунку грошы няшчаснай пенсіянеркі. Адкуль з’яўляюцца гэтыя дадаткі? Маці націскае усе кнопкі ў кожнай незразумелай сітуацыі з мабільнікам. Але ж гэтага не вызнае. Кажа, што націскаюць кнопкі маленькія ўнучкі.

..Маці патэлефанавала тады, калі я паклала малую спаць, і шчасліва распавяла:

– Ах, якія ў мяне вяргіні сёлета! А астры!!!! Слухай, я хачу іх сфатаграфаваць на мабільнік…

– Ты ўпэўнена? – адразу запытала я.

– Так! На мабільніку ж ёсць фотаапарат ззаду.

І пачалося… “Мама, націсні на цэнтр, два разы ўніз, пасля цягні экран да дадаткаў, яшчэ раз націсні цэнтр, не, не мэсэнджар, не, не кантакты, у дадаткі, не, выходзь, як, націсні чырвоны тэлефончык, спачатку ”!  Гадзіну мы змагаліся, але ж поспехаў ніякіх. Якія праклёны мама дасылала ў адрас няшчаснага мабільніка! І ў рэшце рэшт… Паклала тэлефон, пасварыўшыся са мной. Трэба адзначыць, што з пультам ад тэлевізара было значна прасцей.

Праз некалькі дзён маці завітала да мяне ў госці. Адразу з парога паказала мне мабільнік і распавяла, што навучылася фатаграфаваць і “глядзі, якія вяргіны, вось наш Шарык, а гэта гладыёлус, а гэта астра”. Каментар маці быў вельмі да справы, бо вяргіня – гэта было нешта вялікае, чырвонае, а ад Шарыка на фотаздымку ўвогуле засталося толькі яго вока… Але ж яна сфатаграфавала. Сама. Гэта былі сапраўдныя фотаздымкі.

Пасля, канешне, маці распавяла, што запісвала ўсе мае парады ў інструкцыю на маленькай паперцы “Як сфатаграфаваць”, а пасля шляхам спроб і памылак змагла зрабіць фотаздымкі. Вось вам і савецкая адукацыя ў дзеянні.

…Праз гадзіну маці прыйшла на кухню і гучна сказала:

– Апранай малую, пойдзем у краму. Мне пенсія ў 15.59 прыйшла на картку!

– Мам, ты ж на мабільніку паведамленні чытаць не ўмееш? – ужо зусім разгублена спытала я.

– Не ўсе. Паведамленне пра пенсію я чытаць УМЕЮ! — ганарліва адказала маці.

Галіна Богдан (Ліна Багданава),  г. Гродна

Наканаваны

– Наканаваны мой, лёсам падораны… – шапталі дзяўчаты за сцяной.

Кузьмінічна не асабліва прыслухоўвалася. Няхай сабе весяляцца. Справа маладая.

– Калісьці і я варажыла, – прыгаворвала яна, раскочваючы цеста для пірага. – І нагадала ж. Пётрык у люстэрку здаўся. А хутка і сватоў даслаў…

Падабалася Кузьмінічне, калі дом быў поўны гасцей. Як зараз. Прыехала ўнучка. Студэнтка сталічнага ўніверсітэта. З сяброўкамі. Толькі паспявай паварочвацца!

– Гарадскіх бульбай са скваркамі не ўзрадуеш. Ім пірагоў падавай. Паляндвічкі. Ды налівачкі малінавай. Паспрабуй дагадзi, – бурчала гаспадыня.

Трохi хітравала: на ўсе навакольныя вёскі лічылася лепшай кухаркай. Палову вяселляў у пліты выдужала. Па яе фiрмовае цеста з самой Ліды маладзіцы наязджалі.

А ўжо радню як яна частавала! Такiх прысмакаў нi ў адным сталiчным рэстаране не пакаштуеш!  Сала вэнджала па-асабліваму. І мяса марынавала ў лясных травах. І грыбочкі па бочачках насалівала. А ўжо налівак – на любы колер і густ. Цэлы кут у падполе чакаў дэгустатараў. І травяныя, і арэхавыя, і пладова-ягадныя.

Пры тым сама не піла амаль. Няўжо што якая суседка на агеньчык зазірне. Пётрык яе ўжо дзесяць гадоў на нябёсах кагор папіваў. Удавала Кузьмінічна без радасці. Але на іншых мужыкоў не глядзела. Для чаго?

– Добрыя даўно ўсе бабамі разабраныя. А на кепскіх у мяне ужо нэрваў i здароўя не хопiць, – адмахвалася яна ад чужой цікаўнасці. – Мне для шчасця дзяцей ды ўнукаў хапае.

Так і жыла. Не тужыла асабліва.

Дзяўчаты між тым працягвалі выпытваць у лёсу скарэты свайго шчасця. Шапталіся. Перасмейваліся. Жартавалі адно з аднаго. Кузьмінічна ўжо і пірог у печ паставіла. І закусак нарэзала. А толку…

– Падобна, без мяне яны да раніцы не ўправяцца. Пайду, падкажу.

Клюнула глыток малінавай. І пайшла:

– Гэй, дзеўкі, чаго ваду ў ступцы мелеце? Ці так на жаніхоў варожаць? Валёнак за брамку кінулі б. Самы дакладны спосаб! Падыме, калі не сам жаніх, дык цёзка ягоная.

– Вы б, бабуля, паказалі, – душачыся смехам, прапанавала ўнучка. – А раптам спрацуе! Мне замуж даўно час.

– Ну, калі пара, вучыся!

Кузьмінічна вывудзіла з куфра ў сенцах стары валёнак, шпурнула за плот:

– А пакуль наканаваны між сумётаў гуляе, давайце, прыгажуні, за стол.

Пасля вячэры пілі чай. Атрымлівалі асалоду ад пірагоў і павольнай размовы. А дзесятай спаць сабраліся.

Толькі Кузьмінічна посуд вымыла, ў фортку пастукалі. Накінула бабка кажух, выйшла за дзверы:

– Ці не позна па гасцях гуляць?

– Ды я не па гасцях. Дадому ішоў. На абутак наткнуўся. Не ваш боцік?

– Жаніх! – высыпалі на ганак дзяўчаты.

– А ну, кыш! – Пагразіла гаспадыня. – Зараз прастудзіцеся. А мне адказваць!

– А як жа жаніх?

– Сама разбяруся. Калі прыдатны, запрашу на сняданак.

Вярнулася на пару з валёнкам.

– Непадыходны?

– Якое там! Сто гадоў у абед. Хутарскі. Дзед Сёмка.

– Ба, дык гэта ён па тваю душу, – хіхікнула ўнучка.

– Я тябе зараз пажартую! – пагразіла Кузьмінічна валёнкам. – Ану, па ложках!

А сама доўга не спала. Успомніла, як малады ў даўнюю пару Сёмушка з ёй гуляць надумаў. А Пётрык яму добра паддаў тады.

– Раўнівы мой мужанёк быў. На расправу хуткі. А з Сёмкі нядрэнны гаспадар выйшаў. Можа, не дарма міма праходзіў? Ён таксама ўдавы… Ой, ды якія дурасці ў галаву лезуць! Ці не дурасці? Бо ішоў наштосьці. І валёнак падняў… Добра, потым разбярэмся…

 Шчодрыя зоркi вадохрышчанскага неба асвятлялi маленькую ўтульную спальню. Фатаграфіі ў старых рамках. Гару падушак на крэсле. Згарнутую ў клубок котку. І ўсмешлівую фізіяномію бабулькі. Кузьмінічне сніліся прыемныя сны.

Творчыя працы лаўрэатаў I Адкрытага літаратурнага конкурсу гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова ў намінацыі «З сябе і пасмяемся».

Ірына Чайкова, г. Гомель

(намінацыя “З саміх сябе і пасмяемся”)

У чым сапраўдная краса жанчыны?

У чым сапраўдная краса жанчыны?

На гэта кожны мае свой адказ…

Вось што датычыцца думак мужчыны,

Дык тут усё ўжо як напаказ…

Для іх красуня – гэта толькі ногі,

Растуць якія, пэўна, ад вушэй.

І вешаюць здаўна дзяўчынам  ”рогі”,

Пры гэтым маючы па сто ідэй.

І самі будуць жабе па калена,

А форсу маюць – лыжкай не сабраць,

Ды знешнасцю далёка да Кардэна,

Яшчэ й характарам – ні даць ні ўзяць.

Канечне, я суджу іх строга,

Але на практыцы бывае так…

Мужчын, здаецца, сярод нас і многа:

Адзін – вучоны, а другі – дзівак…

І так мне хочацца ім даць параду:

Перш, чым жанчыну строга так судзіць,

Аднойчы сабярыцеся ў нараду,

Не трэба”звера” больш у нас будзіць.

Павесь, мужчына, на сцяне люстэрка,

Уважліва на тварык свой зірні –

І здасца цеснаю твая кватэрка,

Калі ўбачыш, колькі там хлусні!

Ну, а жанчыны… самі разбяруцца,

Сапраўдныя красуні альбо не!

Паверце, што яны і не паб’юцца

Без гэтых “кампліментаў” па вясне.

Друкуецца ў адпаведнасці з Палажэннямі аб правядзенні конкурсаў.

Яндекс.Метрика