«Будзь удзячны за ўсё Богу, за пражыты дзень святы…» – так называлася святочная вечарына, якая адбылася ў Васільеўскай сельскай бібліятэцы Добрушскага раёна. На яе (адбылася напярэдадні Ражства Хрыстова і арганізавана загадчыцай сельскага клуба Галінай Філімонцавай і бібліятэкарам Аленай Дзергачовай) была запрошана пісьменніца Ганна Атрошчанка.
Вяскоўцы цёпла віталі сваю госцю з Гомеля, з вялікім задавальненнем слухалі новыя творы і пачулі шмат цікавага з жыцця пісьменніцы.
Варта падкрэсліць, што паэтэса і празаік нарадзілася і вырасла на Добрушчыне. І ў свой час вучылася менавіта ў Васільеўскай школе (з нядаўнага часу яна закрыта, але будынак школы не пустуе, тут зараз размясціліся сельская бібліятэка і клуб, ды шмат чаго іншага), таму і не выпадкова гэтая сустрэча атрымалася цікавай і сардэчнай.
Чытачы – землякі пісьменніцы – пажадалі, каб Ганна Мікалаеўна часцей зазірнула сюды, у родны куток. Тым больш, што што роднае слова ў яе многіх творах нібыта той вопытны лекар для душы землякоў, бо дапамагае шмат чаго зразумець у жыцці.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”