ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ

  III абласнога літаратурнага конкурсу

  “Табе пяю, малая Радзіма!”, прысвечанага

памяці Міколы Гамолкі

     Аргкамітэт III абласнога літаратурнага конкурсу “Табе пяю, малая Радзіма!”, прысвечанага памяці Міколы Гамолкі, на падставе прадстаўленых індывідуальных ведамасцей ацэнак членамі творчага журы конкурсу (у складзе паэтаў Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Кручэнкі, Лідзіі Долбікавай, Алены Матвіенкі, Галіны Рагавой, Іны Спасібінай, Вольгі Раўчанкі, Ліліі Вялічкі, а таксама празаікаў Васіля Ткачова, Міхася Кавалёва, Ганны Атрошчанкі, Іны Зарэцкай, Наталлі Шэмятковай, Евы Дударгі, Уладзіміра Гаўрыловіча), адзначае:

  1. у намінацыі “Паэзія” (дарослыя) прынялі ўдзел 9 фіналістаў конкурсу;
  2. у намінацыі “Паэзія” (дзеці) прынялі ўдзел 20 фіналістаў конкурсу;
  3. у намінацыі “Проза” (дарослыя) прынялі ўдзел 3 фіналісты конкурсу;
  4. у намінацыі “Проза” (дзеці) прынялі ўдзел 12 фіналістаў конкурсу.

   Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, улічваючы невялікую колькасць паэтычных і празаічных работ, прадстаўленых жыхарамі Жыткавіцкага раёна, прыняў рашэнне не выдзяляць асобна Петрыкаўскі і Жыткавіцкі раёны.

Аргкамітэт конкурсу вызначыў наступных пераможцаў :

                      І. намінацыя  “Паэзія” (дарослыя):

      1 месца – Юлія Сахарава, настаўніца ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Жыткавічы імя Р.М. Тураўца;

2 месца – Наталля Каліцька, настаўніца Капаткевіцкай СШ Петрыкаўскага раёна;

3 месца – Антаніна Рыбалка, пенсіянер, п. Муляраўка, Петрыкаўскі раён;

3 месца –  Святлана Тарасевіч, педагог Макарыцкага дзіцячага сада- базавай школы Петрыкаўскага раёна;

3 месца – Галіна Клаўшына, настаўнік Запясоцкага дзіцячага сада-базавай школы Жыткавіцкага раёна; 

Аб’яўлена Падзяка арганізацыйнага камітэта наступным фіналістам:

      – Валянціне Бондаравай, загадчыцы Жыткавіцкай дзіцячай бібліятэкі ДУК “Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк”.

ІІ. Прызнаны пераможцамі конкурсу ў намінацыі  “Паэзія” (да 18 гадоў):

 1 месца – Белька Ксенія, вучаніца ДУА “Колкаўская базавая школа”, Петрыкаўскі раён;

  2 месца – Аліна Нажэеева, вучаніца  СШ №1 г. Жыткавічы імя Р.М.Тураўца;

3 месца  – Варвара Майорчык, вучаніца Капаткевіцкай СШ  Петрыкаўскага раёна;

3 месца – Юльяна Паўлючэнка, вучаніца  ДУА «Залескі дзіцячы сад — сярэдняя школа», Петрыкаўскі раён.           

Аб’яўлена Падзяка арганізацыйнага камітэта наступным фіналістам:

  • Ілоне Серада, вучаніцы  ДУА «Залескі дзіцячы сад — сярэдняя школа», Петрыкаўскі раён.            ;
  • Вячаславу Нікіцюку, вучню  ДУА “Мышанская сярэдняя школа” Петрыкаўскага раёна;

IІІ. Прызнаць пераможцамі конкурсу ў намінацыі  “Проза” (дарослыя):

1 месца – Наталля Маліноўская, настаўнік гісторыі ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа”, Петрыкаўскі раён;

2 месца – Наталля Мазай, ДУА “ Чалюшчавіцкая сярэдняя школа”, Петрыкаўскі раён;

3 месца – Любоў Арлова, пенсіянер, г. Петрыкаў.

ІV. Прызнаны пераможцамі конкурсу ў намінацыі  “Проза” (да 18 гадоў):

  1 месца  –  не прысуджана нікому;

 2 месца – Аляксандр Рагавец,  вучань ДУА “Камаровіцкая СШ”, Петрыкаўскі раён;

2 месца – Дзяніс Сарнацкі, вучань ДУА “Людзяневіцкая СШ”, Жыткавіцкі раён;

  2  месца – Анастасія Хадзько, ДУА “Камаровіцкая сярэдняя школа”, Петрыкаўскі раён.

  2 месца  — Анастасія Кудравец, вучаніца  ДУА «Пціцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа», Петрыкаўскі раён.           

  3 месца – Мілана Маркавец, вучаніца  ДУА “СШ №2 г. Петрыкава”;

3 месца –Уладзіслаў Крупа, вучань Макарыцкага дзіцячага-сада – базавай школы Петрыкаўскага раёна;

3  месца – Дар’я Навічэнка, вучаніца ДУА “Грабаўскі дзіцячы сад-базавая школа”, Петрыкаўскі раён.

     Аб’яўлена Падзяка арганізацыйнага камітэта наступным фіналістам:

  • Сінькевічу Станіславу, вучню Мікуліцкай СШ Брагінскага раёна;

V. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу і адзначаных Падзякамі аргкамітэта ажыццявіць пры правядзенні ІІ адкрытага фестываля-свята літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На Зямлі Кірылы Тураўскага”.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика