24 кастрычніка, у 16.00, у актавай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна адбудзецца літаратурны вечар-ушанаванне “Суквецце зорак”, прысвечаны ўшанаванню прафесійных літаратараў Гомельшчыны і маладых творцаў, якія дасягнулі значных творчых дасягненняў у 2017 годзе і прэзентацыя знакавых выданняў 2017 года.

У праграме вечарыны:

1. Васіль Ткачоў – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2017 года. Ушанаванне.
2. Літаратары-юбіляры: члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Ждановіч (60 гадоў) , Аляксандр Каляда (70 гадоў), Іна Спасібіна (45 гадоў). Слова пра паэтаў і іх творчасць, чытанне твораў, ушанаванне.
3. Вольга Раўчанка. Першая прэзентацыя ў Гомелі перакладу з іспанскай кнігі аўстралійскай пісьменніцы Пас Дамейка “Ігнат Дамейка: з Мядзведкі – Санцьяга-дэ-Чылі (1802-1889).
4. Па шляхах міжнароднага праекта “Берагі сяброўства”, ажыццёўленага сёлета Гомельскім аддзяленнем СПБ і растоўскімі, краснадарскімі калегамі: “Сілай агульнай любові. Беларусь –Гомель – Дон– Кубань.”
Ушанаванне пісьменнікаў-настаўнікаў і маладых літаратараў-вучняў, прэзентацыя кніг міжнароднага праекта Гомельскага аддзялення СПБ, уручэнне міжнародных узнагарод.

Вядучы вечарыны – старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы У.М.Гаўрыловіч

Прэс-служба Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика