Нарадзілася 29 лістапада 1947 года ў  вёсцы Лясец Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сямхі рабочых.

Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў гарадскім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна.

Скончыла факультэт пачатковых класаў Мазырскага педагагічнага інстытута (1969). Працавала настаўніцай пачатковай школы ў вёсцы Гажын Нараўлянскага раёна, у вёсцы Цідаў, у пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна. У 1980 г. скончыла завочна дэфекталагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, працавала лагапедам у школе-інтэрнаце ў Светлагорску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 г. Літаратурнай працай займаецца з 1983 года.

Аўтар паэтычных кніг «І не пакіне спадзяванне» (1989), «Пад высокай лагодай нябёс» (1995), «Наш двор» (1997), «Вучым гаварыць і думаць» (1998), «Ад імгнення — да стагоддзя» (1998), «Адухаўленне» (2000), «Прысвячэнне» (2001), «Займальная граматыка для пачатковых класаў» (2002), «Займальная граматыка для сярэдніх класаў» (2002), «Прызначэнне» (2002), «На ўсё дабро ў адказ» (2003), «Увасабленне» (2003), «Спасціжэнне» (2004), «Кругаспеў» (2006), «Азарычы» (2007), «Перазоў=Перезов» (2009), «Малітваспеў» (2010), «Кнігалюбка» (2012) і іншых.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў Светлагорску.

Яндекс.Метрика