В текущем сентябре писателями областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси» в учреждениях образования и культуры проведено более сорока встреч (презентации книг, творческие встречи, мастер-классы и диалоговые площадки и чтецкие конкурсы), которые были посвящены Году мира и созидания, Дню народного единства, 85-летию Гомельской области, 85-летию со дня рождения писателя-земляка Анатолия Гречаникова, 100 летию со дня рождения Расула Гамзатова.
ДИАЛОГ С АЛЕКСАНДРОМ БЕЛИКОМ
В Государственном учреждении образования «Средняя школа №23 г.Гомеля имени А.Н.Хуторянского» прошла диалоговая площадка «В единстве сила». Ее участником стал поэт, член Гомельского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси» Александр Белик.
Александр Николаевич не просто общался с учащимися, но и демонстрировал им свои произведения: исполнил под гитару несколько своих авторских песен.
А в конце мероприятия литератор и автор-исполнитель подарил в библиотеку сборник своих стихотворений «Проснись, трава, возрадуйся, цветок».
У ГАСЦЯХ У ВЯСКОЎЦАЎ
Сельскай бібліятэцы ў Клімаўцы Гомельскага раёна — 71 год. На святочную сустрэчу з чытачамі завіталі госці з Гомеля — член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы Тамара Кручэнка і пачынаючы аўтар, спявак і выканаўца, кіраўнік “Арт-кафэ на Ірынінскай” Гомельскага гарадскога цэнтра культуры Дзмітрый Нілаў.
Гаспадыня сапраўднага кніжнага храма ў Клімаўцы Антаніна Жыгалава (22 гады працуе тут) разам з чытачамі-актывістамі стварылі па-сапраўднаму святочную атмасферу ў чытальнай зале: аформілі выставы, якія адлюстравалі шматфарбнае культурнае жыццё, звязанае з чытаннем, прапагандай лепшых твораў айчыннай літаратуры, дабрачыннасцю. Ветэраны педагагічнай працы Тамара Лявоненка, у нядаўнім мінулым дырэктар мясцовай школы (30 гадоў адпрацавала ў ёй), і Валянціна Ліцвінава, настаўніца рускай мовы і літаратуры (43 гады вучыла клімаўцаў) падзяліліся ўласным вопытам далучэння дзетвары да кнігі, згадалі свае любімыя творы. Антаніна Жыгалава правяла віктарыну на веданне літаратурных твораў, іх аўтараў, і, вядома ж, уручыла прызы пераможцам.
Тамара Кручэнка расказала пра святкаванне Дня беларускага пісьменства ў Гарадку на Віцебшчыне, прадставілі кнігі землякоў — раман “Па веры вашай” Уладзіміра Гаўрыловіча і паэтычную кнігу Соф’і Шах “Дыядэмная споведзь” (жанр – вянок вянкоў вянкоў санетаў), якія ўганараваны Нацыянальнай літаратурнай прэміяй.
Аўтары таксама падзяліліся таксама сваімі ўражаннямі ад 18-га фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” на Гомельшчыне, сустрэч на Палессі, гутарак з пісьменнікамі Расіі, прадставілі і іх новыя творы, падарылі ўласныя кнігі.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (па матэрыялах, прадстаўленых аўтарамі).